Грамадства22

Міністр Хрэнін паляцеў у Кітай

Міністр абароны Віктар Хрэнін паехаў з афіцыйным візітам у КНР.

Віктар Хрэнін падчас святкаванняў 9 Мая. Фота: Мінабароны

Як паведамляе Міністэрства абароны, падчас візіту ў Кітай адбудуцца перамовы з членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам старшыні Цэнтральнага вайсковага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Хрэнін наведае навучальныя ўстановы і вайсковыя часці Народна-вызваленчай арміі Кітая, а таксама возьме ўдзел у 10-м Сяншанскім форуме па бяспецы.

У жніўні ў Мінск прылятаў міністр абароны Кітая Лі Шанфу. Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

Днямі стала вядома, што Шанфу зняты са сваёй пасады. 

Каментары2

  • Ёсік
    26.10.2023
    Па вяртаньні будзе звольнены, як той кітайскі міністар апясьля наведваньня Беларусі.
  • кісё
    26.10.2023
    Ёсік, а на каго ж яго мяняць? у кітайцаў шмат, а тут рэсурс прэданых, не раз ператасаваных, кадраў пэўна ўжо вычарпаны... з расеі выпісаць?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць