Грамадства1111

Здаецца, Лукашэнка збіраецца азалаціць некага на ўгнаеннях. Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць

На нарадзе 3 кастрычніка прагучалі такія ноткі, якія дазваляюць зрабіць выснову, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць ідэя аб неабходнасці прадаваць усе беларускія ўгнаенні праз пасярэдніцтва нейкай адной структуры, а Галоўчанку Лукашэнка ўпікнуў у недамоваздольнасці. 

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Скрыншот з відэа 

«З якой эфектыўнасцю мы працуем на калійным рынку? Асабліва па дэбіторскай запазычанасці? Мы вырабляем не толькі калійныя ўгнаенні, але і азотныя ды фосфарныя […].

Некалі мы замахваліся, што створым адзіную магутную кампанію, якая будзе займацца.

Гэта, Раман Аляксандравіч [Галоўчанка], так у вашым урадзе і патанула ідэя. Усё нам штосьці замінае. Можа, не толькі вам.

Трэба рухацца, не стаяць на месцы, у тым ліку ў арганізацыі продажаў, у першую чаргу — у арганізацыі продажаў. […]

Камусьці не хочацца, ці яшчэ нейкія пытанні перашкаджаюць?» — выступіў учора Лукашэнка на эканамічнай нарадзе са сваімі чыноўнікамі. 

Раней «бізнэсмены ўдачы», блізкія да сям'і Лукашэнкі, манетызавалі свае сувязі праз прывілеяваны доступ да рэсурсаў і запатрабаванай прадукцыі, сярод якіх былі, у прыватнасці, нафтапрадукты і прадукцыя машынабудавання.

Сярод іншых, Юрый Чыж і Мікалай Верабей атрымлівалі доступ да таннай прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў і перапрадавалі яе па схеме кансігнацый, пакідаючы ў сябе частку — часам вялікую — прыбытку. 

Маналог Лукашэнкі стварае ўражанне, што на фоне праблем з рэалізацыяй угнаенняў, у прыватнасці — з вялікай дэбіторскай запазычанасцю, — ён падтрымаў невядома чыю ідэю аб прымусе ўсіх дзяржаўных вытворцаў угнаенняў рэалізоўваць свой тавар праз адну кампанію. 

Хто будзе стаяць на чале гэтай кампаніі ці хто будзе яе кантраляваць, у эфіры не прагучала.

Раней Аляксандр Лукашэнка пускаў у калійную сферу набліжанага да сябе расійскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева. 

Ці ішла ў гэтым выпадку размова пра таго самага Гуцэрыева, з кантэксту няясна. Ясна толькі, што прапанову, якая дайшла да Лукашэнкі, спрабаваў на этапе падрыхтоўкі тарпедаваць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. 

Каментары11

  • Жэўжык
    04.10.2023
    “Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць” - вы самі верыце хоць у тое, што накідваеце?
    Каму ён з такім позіркам нават у думках можа паспрабаваць “перашкодзіць”? Яго справа - выконваць загады, а не штосці спрабаваць.
  • Kub
    04.10.2023
    Фірма завецца Kolia
  • Кастусь
    04.10.2023
    Жэўжык, праблема ў тым, што лука патрабуе з Галоўчанкі нешта выконваць, але адначасова крыніцы фінансавання бюджэтных выдаткаў кшталту прыбытка белкалія забірае на карысць прызначаных лукой жа мутных трэйдэраў. Не сумняюся, што хутка ў іх высвятляецца вушы Віці праз ягонага кума галаватага.

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай31

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай31

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць