Грамадства2828

Расіяне скардзяцца, што ў іх няма лідара накшталт Ціханоўскай. Беларусы ім адказалі, чаму так

Праца лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл выклікае захапленне і нават зайздрасць у апазіцыйна настроеных расіян. «Чаму ў нас няма Ціханоўскай?» — задаюць яны пытанне. Чарговы трэд разгарэўся ў твітары.

«Вось бы ў нас быў хтосьці тыпу Ціханоўскай, хто прасіў бы не візабаніць простых расіян, уцекачоў ад мабілізацыі або турмы, ці там прадстаўляў інтарэсы сваіх грамадзян як палітык у ЕС або USA. Эх, шкада, што ў нас няма ніводнага адпаведнага кандыдата», — напісала расійская блогерка Марыя Матузная, якую судзілі ў 2018 годзе за абразу пачуццяў веруючых.

Карыстальнікі твітара патлумачылі Матузнай, як у беларусаў з’явілася Ціханоўская.

«Каб у нас была Ціханоўская, у нас дзясяткі чалавек на 10+ гадоў селі, тысячы на гады, дзясяткі тысяч прайшлі праз катавальныя ўмовы турмаў. Што там у вас? Ці вы думаеце, Ціханоўская з неба ўпала па прыколу?» — напісаў вядомы блогер Джыпсінкоў.

Ён патлумачыў Матузнай, што беларусы выходзілі на пратэсты ў 1996, 2006, 2010, 2011, 2017 гадах, на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.

«Я тыкаю палкай у тых, хто бегае з пытаннем, чаму ў іх няма Ціханоўскай, хаця адказ на паверхні. Бо вам у масе яна не патрэбна», — дадаў Джыпсінкоў.

«Такі чалавек можа з’явіцца і ў вас. Але пры ўмовах, што вы пойдзеце на выбары, а затым на пратэсты, дзе вас могуць забіць. Потым зможаце сабраць доказы, што выбары сфальсіфікаваныя. Потым частка людзей згніе ў турмах або выпадкова знойдзецца павешанай у лесе. Вырашаць вам», — патлумачыла іншая карыстальніца.

 «Чалавек (і людзі ніжэй) па пунктах растусаваў, што не проста свабода, а нават «такі чалавек» каштуе дорага. Амаль усе мае сябры з РБ з'ехалі або ў турме, пакуль вы бегаеце ад мабілізацыі, перавозіце капіталы ў Дубаі і выводзіце праз крыпту. Ганьбішча», — напісала @kryscina_by.

«Гэта вельмі складаны шлях. Каб «з’явілася» Ціханоўская, ГРАМАДСТВУ ТРЭБА ШТОСЬЦІ РАБІЦЬ», — напісаў яшчэ адзін.

Святлана Ціханоўская прэзентуе праект альтэрнатыўнага беларускага пашпарта ў Еўрапарламенце. 13 верасня 2023 года. Фота Офіса Ціханоўскай

Матузная адказвала амаль усім «пошла на*уй» і «завалі» (у сэнсе — «замаўчы»). У канцы рэзюмавала, што пойдзе чытаць чарговую сварку паміж прадстаўнікамі расійскай апазіцыі.

Карыстальнікі таксамі рэзюмавалі трэд. 

Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны асуджаны на 19 гадоў зняволення і знаходзіцца ў турме. Гэтага 47-гадовага антыкарупцыйнага расследавальніка атруцілі «Навічком» расійскія спецслужбы, але ён пасля лекавання ў Германіі вярнуўся на радзіму, дзе яго зняволілі.

Каментары28

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.09.2023
    яшчэ добрыя рускія ў апошні час скардзяцца на санкцыі. Маўляў, працуюць яны толькі на грамадства, якое і пасля вайны не забудзе, як Захад яго прыніжаў гэтымі санкцыямі [facepalm]
  • 1
    14.09.2023
    Слабае суцяшэнне, што недзе яшчэ горш, чым у нас. Краiна стаiць у гiстарычным тупiку, адстойнiку, i руху нiякага няма. Безумоўна, бывае i горш. Вось толькi лягчэй ад гэтага не становiцца.
  • Иван
    14.09.2023
    По щучьему велению, по моему хотению

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць