У Мінску затрымалі супрацоўніка гіпермаркета за татуіроўку «Маскаляку на гіляку»
Канал сілавікоў паведаміў пра затрыманне і апублікаваў здымак з гэтым мужчынам, якога трымаюць у кайданках з рукамі за спінай. На руцэ — татуіроўка з надпісам «Маскаляку на гіляку».

Здымак з канала сілавікоў
Сілавікі дадалі, што прыйшлі па мужчыну праз даносы, якія да іх паступілі.
Падрабязнасцяў пра асобу затрыманага няма.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары