Моды66

Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам

Разглядзелі новы вобраз спевака, які аб'яднаў адразу тры модныя трэнды.

Вольскі
Фота: Дар'я Каляда

Былы фронтмен гуртоў N.R.M. і «Крамбамбуля», а таксама лідар музычнага праекта «Эмігранты» парадаваў прыхільнікаў новым вобразам — на фота Вольскі паўстаў у шэрым пінжаку з карункавым аздабленнем. Разбіраемся, чаму гэты лук насамрэч круты.

Карункі па-беларуску

Першапачаткова карункі з'явіліся ў Італіі ў XV-XVI стагоддзях, адкуль распаўсюдзіліся па ўсёй Заходняй Еўропе. На землях сучаснай Беларусі ў той час яны вырабляліся ў манастырскіх майстэрнях з каштоўных і рэдкіх матэрыялаў — золата, срэбра і шоўку. Аднак ужо праз стагоддзе рамяство выйшла за межы манастыроў і ператварылася ў прыбытковы бізнэс.

Так, таленавіты фінансіст і аўтар маштабных эканамічных, аграрных і культурных рэформ, Антоній Тызенгаўз, у XVIII стагоддзі займаўся «імпартазамяшчэннем» прадметаў раскошы. У адным з прадмесцяў Гродна ён арганізаваў прамысловы «хаб», які складаўся ажно з 30 мануфактур. Там вырабляліся шаўковыя паясы, ювелірныя вырабы, дываны і таксама — карункі.

Прататыпам для гэтай вытворчасці служылі мадэлі з Нямеччыны і Францыі. Майстры Тызенгаўза выраблялі шырокую палітру ўзораў: на каклюшках яны плялі ромбы, квадраты, палосы, зігзагі і нават малюнкі птушак, жывёл і людзей. Праўда, тонкая праца рабілася «на вока» — без дакладных схем і апісанняў, што ў выніку прыводзіла да стварэння больш грубага ў параўнанні з заходнімі аналагам прадукту. Падобныя на такія карункі нашытыя на пінжаку спевака — атрымліваецца трэнд на этніку ў самай чыстай яго праяве.

зара
Фота: інстаграм брэнда Zara

Сёння шмат дызайнераў выкарыстоўваюць этніку ў распрацоўцы сваіх калекцый. Не выключэннем стаў і брэнд Zara: іх крэатыўная каманда натхняецца культурамі Афрыкі і Іспаніі.

Мужчыны таксама гэта носяць 

Пасля доўгага перапынку ўпрыгожванне вярнулася ў мужчынскі гардэроб, праўда, з абсалютна новым падтэкстам. Калі ў Сярэднявеччы ў мужчынскім гарнітуры карункі выконвалі дзве простыя задачы: візуальна аблягчалі тканіну і транслявалі заможнасць уладальніка, — то сёння яны заклікаюць да барацьбы з маскуліннасцю і культурай мачызму.

Трэнд на «жаночыя элементы» прапануе «моцнаму полу» не адмаўляцца ад прыгожых рэчаў і паказвае, што мужнасць заключаецца не ў звыклым аднастайным адзенні, а ў самаадчуванні і пэўных ўчынках.

Dolce & Gabbana
Фота: інстаграм брэнда Dolce & Gabbana

Адным з праваднікоў трэнда на мужчынскія карункі з'яўляецца модны дом Dolce & Gabbana. Відавочна, у хуткім часе за мастадонтамі моднага рынку рушаць і іншыя брэнды.

Кастамайзінг

Ашчадны падыход да гардэроба — новае правіла добрага тону. Таму не спяшайцеся выкідаць састарэлыя рэчы, а паспрабуйце іх кастамізаваць.

Тэрмін «кастамайзінг» паходзіць з англійскага customize — «наладзіць, індывідуалізаваць» — і абазначае працэс змянення знешняга выгляду рэчы праз невялікія пераробкі. Зараз з'яўляюцца нават асобныя брэнды, якія прадаюць такое перашытае адзенне. У залежнасці ад якасці і крутасці працы, кастамізаваная рэч можа каштаваць у некалькі, а то і ў дзясяткі разоў даражэй за арыгінал.

Бачна, што і пінжак Вольскага кастамізаваны. На шэрую аснову нашылі ўпрыгожванні — і адзенне пераўтварылася ў арт-аб'ект.

А ці падабаецца вам новы лук спевака?

Чытайце таксама:

«Хацелася б вярнуцца да Валожыншчыны». Лявон Вольскі расказаў пра свой новы альбом і жыццё ў эміграцыі

«Гэта не артыст пакалення, яго ведаюць толькі ў тусовачцы». У твітары разгарэлася «бітва за Вольскага»

«Адмовіўся ехаць на канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі». Музыкі расказваюць, за што іх уносілі ў «чорныя спісы»

«Рашэнне было абсалютна імпульсіўным». Лявон Вольскі расказаў, як разбіў на канцэрце гітару

Каментары6

  • Эдзiк..Эдуард
    29.08.2023
    Казік, няужо не бачна што Лявон косiць пад Элтана? Будзем спадзявацiся што толькi адзеннем...
  • ром
    29.08.2023
    Казік, калхозны густ
  • Хм
    29.08.2023
    А стрэлы да лука былі?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы1

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў24

Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам2

Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён15

Як доўга не зношваюцца даляры? Вось які тэрмін маюць 5, 50 і 100 даляраў2

Кіраўніцу «Вайлдберыз» Таццяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»10

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера6

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць