Грамадства1515

Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»

Пасля заканчэння сустрэчы ў БДУ Лукашэнка пракаментаваў бягучыя падзеі, сярод іншага крануўшыся і нядаўняй гібелі ў выніку авіякатастрофы кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына.

Фота: Vladimir Alexandrov/Anadolu Agency via Getty Images

Лукашэнка, паводле паведамлення ягонай прэс-службы, сказаў наступнае:

«Калі прама адказваць на гэтае пытанне: я і не павінен забяспечваць бяспеку Прыгожына. Гэта па-першае. Па-другое, ніколі ў такім ключы размова і не ішла. А па-трэцяе, запомніце: па бяспецы мы двойчы падыходзілі да гэтага.

Першы раз, калі я яму тэлефанаваў і ішлі перамовы, калі яны маршам ішлі на Маскву. Я яму кажу: «Жэня, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?» У запале гэты чалавек (толькі з фронту): «Чорт з ім, загіну!»

Я яму кажу: «Жэня, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла». — «Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну». Вось першая размова ішла.

Другі раз, калі ён прыязджаў да мяне з Дзімам Уткіным. Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: «Хлопцы, глядзіце».

Увогуле самі згадкі пра гарантыі бяспекі Прыгожыну Лукашэнку абураюць:

«Прычым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было — гарантаваць бяспеку на чужой тэрыторыі».

Нагадаем, што 27 чэрвеня, неўзабаве пасля заканчэння мяцяжу Прыгожына, Аляксандр Лукашэнка сваім сілавікам расказваў пра сваю ролю ў яго спыненні і заявіў, што даў кіраўніку «Вагнера» гарантыі бяспекі, што яго нібыта «мачыць» не будуць.

23 жніўня Яўген Прыгожын загінуў у авіякатастрофе.

Таксама Лукашэнка выказаўся адносна таго, што цяпер мае быць з вагнераўцамі ў Беларусі (нагадаем, учоры з'явіліся спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што частку намётаў пад Асіповічамі згарнулі):

«Вагнер» жыў, «Вагнер» жыве і «Вагнер» будзе жыць у Беларусі, як бы камусьці гэтага ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца «Вагнер». І гэтыя здымкі з космасу, што мы нешта дэмантуем…

Чаму мы лішнія палаткі прыбіраем — столькі не трэба. Тут застаецца ядро, хтосьці з'ехаў у адпачынак, хтосьці наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя.

Цягам некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць».

Каментары15

  • Гениальный
    25.08.2023
    Сенсация-то какая, все и так знают, что любые абяшчания из этих уст - брехня.
  • Железный Дровосек
    25.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Пуаро
    25.08.2023
    За Жыве Беларусь - клетка, за Жыве Вагнер - пожизненное царствование... Мы никогда в его приоритетах не сомневались!

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць