Культура

Amazon выдаляе кнігі, створаныя штучным інтэлектам, якія былі апублікаваныя пад імем жывога аўтара

Спачатку тэхналагічны гігант адмаўляўся выдаляць кнігі, якія насамрэч былі напісаныя ботамі, але пасля розгаласу ў сацыяльных сетках быў вымушаны гэта зрабіць. Гісторыя зноў узняла ўсё больш актуальную праблему суіснавання творцаў з ШІ.

Фота: gettyimages

Нягледзячы на ​​тое, што зманлівы кантэнт быў нарэшце выдалены, аўтарка Джэйн Фрыдман, імем якой прыкрываліся каварныя ШІ-піраты, непакоіцца, што адсутнасць выразнай, узгодненай палітыкі ў Amazon і іншых падобных кампаніях пакідае адчыненымі дзверы для іншых махляроў.

Джэйн Фрыдман — пісьменніца і сапраўдны ветэран амерыканскай выдавецкай індустрыі. Яна была прэзідэнткай і галоўнай выканаўчай дырэктаркай HarperCollins Publishers Worldwide, аднаго з вядучых сусветных англамоўных выдавецтваў.

У каментары для Gizmodo пісьменніца распавяла, што даведалася пра творы самазванцаў, напісаныя ШІ, пасля таго, як адзін з яе чытачоў натыкнуўся на іх на Amazon і звярнуўся да яе непасрэдна. Спачатку чытач падумаў, што дзіўная мова была спробай Фрыдман паэксперыментаваць з новым стылем пісьма. Нарэшце чытач зразумеў, што адрозненні, верагодна, былі большымі, чым проста стылістычныя адхіленні.

Аўтарка выявіла каля паўтузіна кніг, якія прадаваліся на платформе пад яе імем. Што яшчэ горш, Фрыдман сказала, што фальшывыя кнігі дадаюцца на яе афіцыйную старонку Goodreads — сайт агляду кніг, які належыць Amazon, куды многія чытачы звяртаюцца, каб знайсці творы пісьменнікаў.

Пісьменніца падала заяву аб парушэнні праз афіцыйную форму Amazon і атрымала аўтаматычны адказ. Кампанія папрасіла ў яе рэгістрацыйныя нумары гандлёвых марак, чаго, па словах Фрыдман, у большасці аўтараў проста няма. Amazon першапачаткова закрыў справу і сказаў ёй, што змесціва не будзе выдалена, паколькі яна не валодае аўтарскімі правамі на працы штучнага інтэлекту. Аднак праз некалькі гадзін прадстаўнік Amazon звязаўся з аўтаркай і сказаў, што яны разглядаюць справу далей.

Тым часам у (былым ужо) твітары нарастаў грамадскі рэзананс з боку іншых аўтараў і назіральнікаў. Нарэшце Amazon быў вымушаны выдаліць фэйкавыя творы аўтаркі са сваёй платформы. Прадстаўнік кампаніі патлумачыў, што ў іх «ёсць дакладныя рэкамендацыі па змесціве», якія рэгулююць, якія кнігі могуць быць выстаўлены на продаж.

Таксама ў заяве Amazon былі, канешне, і стандартныя словы пра вітанне водгукаў ад аўтараў, абавязковае выпраўленне праблем у выпадку памылкі і ўкладанне значных сродкаў для абароны ад зламыснікаў. Але калі прадстаўніка кампаніі папрасілі ўдакладніць, якое канкрэтнае правіла або пункт палітыкі кампаніі былі парушаныя, што прывяло да выдалення змесціва, створанага ШІ — Amazon адмовіўся ад далейшых каментароў.

Рэзюмуючы гісторыю, Фрыдман кажа, што кампаніі павінны сур'ёзна паставіцца да падобных праблем: «Гаворка ідзе не пра тое, каб закрыць штучны інтэлект ва ўсім свеце, а пра тое, каб суіснаваць з ім такім чынам, каб стваральнікі-людзі паважаліся і былі абароненыя ад таго, што некаторыя з дрэнных гульцоў збіраюцца зрабіць з тэхналогіяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу48

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць