Усяго патроху55

У амерыканскіх школах забаранілі некаторыя кнігі згодна з парадай ChatGPT

У штаце Аёва паводле парады ChatGPT са школьных бібліятэк прыбяруць 19 кніг, якія нібыта ўтрымліваюць «апісанне палавога акта».

У штаце Аёва са школьных бібліятэк прыбяруць 19 кніг, якія нібыта ўтрымліваюць «апісанне палавога акта». Гэта звязана з набыццём моцы новага закона ў штаце. Сярод забароненых аказаліся такія кнігі, як «Лавец паветраных змеяў» Халеда Хасэйні, «Апавяданне служанкі» Маргарэт Этвуд і «Я ведаю, чаму птушка ў клетцы спявае» Маі Энджэлау. Але адметна іншае: прыбраць менавіта гэтыя кнігі параіў ChatGPT.

Рэч у тым, што праверыць усю калекцыю кніг у бібліятэках да пачатку навучальнага года чыноўнікі палічылі нерэальным. Таму яны ўводзілі назвы кніг у чат-бот і пыталіся ў нейрасеткі, ці сустракаюцца ў тэксце інтымныя сцэны.

Але надзейнасць такога метаду пад пытаннем. Журналісты папрасілі ChatGPT зноў праверыць «забароненыя» 19 кніг. Чат-бот адказаў, што некаторыя з тых кніг усё ж не ўтрымліваюць інтымнага кантэксту. 

Зрэшты, чыноўнікі абяцалі пераглядзець сваё рашэнне, калі будуць паступаць скаргі.

Каментары5

  • Вольга
    19.08.2023
    Хутка будзе ўведзеная крымінальная адказнасць за запярэчанне адказам штучнай інтэлігенцыі.
  • Отож!
    20.08.2023
    Как я и писал раньше: все изобретения человечества в первую очередь идут ему во вред или используются для его уничтожения.
    На заре интернета все писали, что это будет всемирная сеть книг, музыки, литературы и изобретений...
    А AI великолепно используется для цензуры и подложных фото, видео, аудио.
  • а
    20.08.2023
    Айова. Кукуруза рулит.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць