Грамадства1515

Палонныя беларусы, якія ваявалі за Расію, просяць абмяняць іх на палонных каліноўцаў або палітзняволеных

Беларусы Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч, якія ваявалі ва Украіне на баку Расіі, а цяпер ва ўкраінскім палоне, запісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Скрын відэа

У відэа, якое апублікавалі ўкраінскія каналы, мужчыны просяць у Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму дапамогі, каб іх абмянялі на ваеннапалонных, якія змагаліся за Украіну, або на палітвязняў.

«Каб вы звязаліся з прадстаўнікамі палка Кастуся Каліноўскага і зрабілі абмен нас. Калі такога абмену не адбудзецца, як сказалі прадстаўнікі дадзенай арганізацыі, можа адбыцца ўсё, што заўгодна. У дадзенай сітуацыі не ўпасці тварам у бруд, забраць сваіх людзей, не ведаю, наколькі мы ўжо свае да вас, але я спадзяюся, што вы нас забераце, што вы нас не забудзеце. Недзе мы паступілі няправільна, у нас свая ідэалогія, у нашага праціўніка — свая ідэалогія», — кажа Зязюльчык.

Палонныя ў відэа просяць, каб момант абмену адбыўся як мага хутчэй.

Палонныя беларусы Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч выглядаюць добра, яны не схуднелыя. 

Учора фота з імі, ваяром палка Каліноўскага з пазыўным «Марк» і блогерам Максімам Шабуцкім апублікаваў украінскі блогер BalaganOFF у сваім тэлеграм-канале.

Фота: тэлеграм-канал BalaganOFF

Раней з заклікамі да Кіева выкарыстаць свае магчымасці для вызвалення дваіх палонных каліноўцаў, а таксама палітзняволеных выступалі беларускія ініцыятывы і грамадскія дзеячы. Верагодна, зварот палонных не мог з’явіцца без ініцыятывы або згоды ўкраінскіх уладаў.

Зязюльчык Максім у свой час ён служыў у вайсковай часці ў Марʼінай Горцы пад Мінскам, якая ўваходзіць у склад Сіл спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь. У канцы 2021 года ён завербаваўся ў прыватную вайсковую кампанію «Рэдут». Паваяваць ва Украіне ён паспеў няшмат — з ліпеня да верасня 2022-га, пакуль не трапіў у палон. Ён удзельнічаў у баях каля Краснаполля ў Данецкай вобласці, дзе быў паранены. Пазней у складзе батальёна «Ветэраны» яго перакінулі на пазіцыі каля Сватава ў Луганскай вобласці, дзе ішлі найбольш жорсткія баі. Потым расіяне перакінулі гэтае падраздзяленне ў Ліманскі раён Данецкай вобласці.

Служба бяспекі Украіны лічыць, што Максім Зязюльчык быў супрацоўнікам беларускага КДБ.

Андрэй Герыловіч — з ПВК «Вагнер». Паводле даных Нацгвардыі, баец мае пазыўны «Заспа» (назва яго роднай вёскі), ён карэктаваў артылерыю расійскіх наймітаў. Пра тое, што ён у палоне, стала вядома ў лістападзе 2022-га. Украінскі суд прысудзіў яму 9 год пазбаўлення волі.

Каментары15

  • Хороший белорус
    05.08.2023
    Ну, это да, это серьёзная заявка.
  • Казік
    05.08.2023
    Смешна. Для Лукі чалавек не мае каштоўнасці. А гэтыя два манкурты тым больш
  • Что-то не так
    05.08.2023
    А причём здесь Лукашенко? Пусть Путина просют. И кто такие калиновцы?

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць