Грамадства2020

Лукашэнка прыгразіў падрывам БелАЭС і заявіў пра кантрактную армію на аснове вагнераўцаў

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Камянецкага раёна заявіў, што хоча выкарыстоўваць наймітаў ПВК «Вагнер» у якасці базы для стварэння кантрактнай арміі. Таксама ён згадаў пра ядзерную зброю і Астравецкую АЭС.

President.gov.by

«Што тычыцца гэтай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК «Вагнер»). Калі былі гэтыя непрыемныя падзеі, мне давялося ўмешвацца. Бо я разумеў: калі ўспыхне Расія, горача будзе ўсім», — чарговы раз прыгадаў падзеі 23 чэрвеня Лукашэнка.

«Я мушу вучыць сваіх вайскоўцаў, бо войска, якое не ваюе, — гэта напалову войска, вы таксама гэта выдатна разумееце. Ваяваць я не хачу. Я не хачу, каб гінулі нашы хлопцы. Таму трэба іх вучыць. Вось яны і перадаюць свой вопыт. Параяць, нешта скажуць. Вельмі задаволеныя нашымі байцамі. Кажуць, гэта вельмі падрыхтаваныя людзі, а самае галоўнае — яны хочуць вучыцца. Таму, знаходзячыся пад Асіповічамі, у цэнтры Беларусі, гэтыя хлопцы нікуды не імкнуцца. Яны прывыклі выконваць загад», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што частка вагнераўцаў засталася ў Расіі, частка будзе ў Афрыцы, а частка застанецца ў Беларусі.

«Гэта была мая ініцыятыва, і я не шкадую. Я хачу пакінуць гэтых хлопцаў ва Узброеных сілах нашай краіны. І, адштурхваючыся ад іх, больш актыўна ствараць кантрактнае войска», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што баевікі «Вагнера» — вопытныя байцы, не тое, што салдаты тэрміновай службы беларускага войска.

«У нас жа салдаты, прызвалі, адслужыў паўтара года — сышоў. Сам быў такі. Зялёныя хлопцы, 18 гадоў. А там дасведчаныя людзі, там у асноўным афіцэры, гэта іх прафесія — ваяваць або абараняць краіну. Гэта і танней. Таму мы прыглядаемся да гэтага вопыту, каб у будучыні сябе абараніць. Толькі ў гэтым наша мэта», — растлумачыў ён.

Таксама Лукашэнка згадаў і ядзерную зброю.

«Вы павінны разумець, што ядзерная зброя — гэта бяспека. На ядзерную краіну яшчэ ніколі ніхто не нападаў. У нас атамная станцыя. Гэта, я вам мушу сказаць, вельмі моцны фактар бяспекі.

Калі рване, не дай божа, то мала не падасца і там (на Захадзе) у тым ліку. З гэтай справай трэба быць вельмі асцярожным».

Каментары20

  • даведка
    01.08.2023
    Лукашенко хочет оставить в Вооружённых силах тех самых ребят, которые не присягали ни стране, ни ему самому.
  • Чаркашкварка
    01.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Юзік
    01.08.2023
    Ён хоча "пакінуць гэтых хлопцаў ва ўзброеных сілах нашай краіны". Гэтай фразай Лукашэнка выразна пакаазвае, што разглядае Беларусь выключна як сваю ўласнасць, якой мае намер распараджацца як захоча.   А наша краіна хоча, каб яны тут наогул заставаліся, не тое што ў войску? 

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць