Усяго патроху44

Генетыкі вывелі суперкамара, які падабаецца самкам і радзей хварэе на малярыю

Камар — бадай што самая небяспечная для людзей жывёла на планеце. Адна з найбольш небяспечных хвароб, якую яны пераносяць, — малярыя. Але даследчыкі з ЗША ў лабараторных умовах стварылі самцоў камароў, якія дзякуючы карэкціроўцы іхняга ДНК маюць «антымалярыйныя гены».

Навукоўцы таксама заўважылі, што ў некаторых выпадках самкі больш ахвотна спарваліся з генна-мадыфікаванымі самцамі, што спрыяла пашырэнню генаў у папуляцыі.

Варта, аднак, адзначыць, што невялікая доля суперкамароў усё ж станавілася пераносчыкамі малярыі.

Паводле разлікаў аўтараў даследавання, укараненне ГМ-камароў у прыродных папуляцыях можа скараціць распаўсюджванне малярыі да 90% у тых раёнах, дзе людзі на яе часта хварэюць. Цяпер навукоўцы вядуць перамовы з уладамі астраўной афрыканскай дзяржавы Сан-Тамэ і Прынсіпі пра такую магчымасць.

Каментары4

  • Казік
    13.07.2023
    А можа ня трэба?
  • Антон
    14.07.2023
    Ім больш няма чым заняцца? Няхай муху вывядуць
  • Жвір
    14.07.2023
    Антон, калі кітайцы гэтым зоймуцца, яны вам такое вывядуць, што й назву таму "вывадку" прыдумаць не пасьпееце... Я трымаюся меркаваньня, што ўсякім такім юрлівым ручкам, якія ня ведаюць, дзе б сябе задзейнічаць, трэба б даць каламачку зь пяском катаць, дзеля бясьпекі, іх уласнай, ды й усяго чалавецтва заадно...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар57

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»18

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць