Усяго патроху44

Новае даследаванне паказвае, што лжывыя ўспаміны могуць сфармавацца за лічаныя секунды

Чалавечая памяць можа быць яшчэ больш ненадзейнай, чым цяпер лічыцца.

У новым даследаванні навукоўцы выявілі, што людзі могуць сфармаваць ілжывыя ўспаміны аб падзеі на працягу некалькіх секунд пасля таго, як яна адбылася. Гэта амаль імгненнае памылковае запамінанне, здаецца, сфарміравана нашымі чаканнямі таго, што павінна адбыцца.

За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў стала ясна, што наш працэс запамінання мае сур'ёзныя недахопы: даследаванні зноў і зноў паказвалі, што наша памяць даволі недакладная. Іншыя эксперыменты выяўлялі, што вы можаце лёгка пераканаць людзей нават у тым, што ў іх жыцці адбываліся неверагодныя несапраўдныя падзеі: ад таго, як яны быццам заблукалі ў гандлёвым цэнтры ажно да жорсткага нападу жывёлы. На жаль, людзей нават абвінавачвалі або асуджалі за жудасныя злачынствы на падставе чыіхсьці лжывых успамінаў.

Большая частка даследаванняў няправільнага запамінання была сканцэнтраваная на доўгатэрміновай памяці з акцэнтам на падзеі дзяцінства, якія відавочна здарыліся даўно. Але навукоўцы з Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Канады хацелі больш уважліва вывучыць патэнцыйную недакладнасць кароткачасовай памяці.

«Гэта даследаванне, на наш погляд, унікальнае ў двух адносінах. Па-першае, яно даследуе памяць пра падзеі, якія толькі што адбыліся — ад 0,3 да 3 секунд таму. Інтуітыўна мы маглі б падумаць, што гэтыя ўспаміны даволі надзейныя, — сказала ў каментары для Gizmodo вядучая аўтарка даследавання Мартэ Отэн, неўролаг з Універсітэта Амстэрдама. — У якасці другой унікальнай асаблівасці мы прама спыталі людзей, ці лічаць яны свае ўспаміны надзейнымі, то-бок наколькі яны ўпэўненыя ў сваім адказе».

Даследчыкі набралі сотні добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў серыі з чатырох эксперыментаў. Паддоследныя глядзелі на пэўныя літары, а затым іх прасілі ўспомніць адну выбраную літару адразу пасля прагляду. Аднак навукоўцы выкарыстоўвалі літары ў люстэркавым адбіцці, таму добраахвотнікі павінны былі запомніць таксама, ці была літара адлюстраванай (напрыклад, правільна вызначыць, бачылі яны «c» ці «»). Навукоўцы таксама асабліва засяродзіліся на добраахвотніках, што былі вельмі ўпэўненымі ў сваім выбары падчас выканання задання.

У цэлым удзельнікі часта няправільна запаміналі літары, аднак адбывалася гэта пэўным чынам. Як правіла, людзі добра запаміналі, калі паказвалася звычайная літара: тут паказчык недакладнасці быў каля 10%. Але яны значна горш запаміналі люстраныя літары, з узроўнем недакладнасці да 40% у некаторых эксперыментах. 

І што цікава, чым даўжэй ім даводзілася чакаць, перш чым іх прасілі ўспомніць, тым больш іх памяць пагаршалася. Напрыклад, калі папрасілі ўспомніць тое, што яны ўбачылі праз паўсекунды, яны памыліліся менш чым у 20% выпадкаў, але калі іх папрасілі ўспомніць праз тры секунды, гэты паказчык вырас да 30%.

Па словах даследчыкаў, вынікі паказваюць, што наша памяць амаль адразу пачынае фармавацца нашай прадузятасцю. Людзі чакаюць убачыць звычайную літару і ў гэтым выпадку памыляюцца менш. Але калі здараецца непрадбачанае, мы можам часта звяртацца да нашага прагнозу па змаўчанні. Здаецца, гэтая прадузятасць не ўзнікае імгненна, паколькі кароткачасовая памяць была лепшай, калі паддоследным даводзілася адказваць асабліва хутка.

«Толькі калі памяць становіцца менш надзейнай праз невялікую колькасць часу або ў выніку дадавання дадатковай візуальнай інфармацыі, тады ўнутраныя чаканні адносна свету пачынаюць адыгрываць пэўную ролю», — каментуе спадарыня Отэн.

Зараз даследчыкі шукаюць спосаб праверыць уплыў сацыяльных ведаў (як забабоны, стэрэатыпы і індывідуальныя перакананні) на кароткачасовую памяць. Ці пачынае чалавек ужо праз некалькі секунд крыху няправільна запамінаць пэўныя даныя, калі яны не адпавядаюць ягоным перакананням? Отэн і яе каманда спадзяюцца працягнуць тэставанне памылковасці кароткачасовай памяці іншымі спосабамі.

Каментары4

  • іі
    14.04.2023
    Ну і што, а можа наадварот будзе больш блытаніны ) 
  • Ну і што
    14.04.2023
    іі, так, рацыя, блытанінай будзем мы, і нас будзе больш, бо мы ж пладзімся. Але гэта да часу, покі ші не навучыцца ўваствараць сам сябе. Пасьля гэтага блытаніна паступальна-паскорана пачне колькасна скарачацца да поўнага зьнікненьня. А ші што? А ші нічога. Яму й кліматычныя зьмены амаль што пофік...і жрачкі яму ня трэба, верне плянэту ў архей ды будзе сілкавацца энергіяй хаосу.
  • (&_#
    14.04.2023
    "Ну і што", а ў штучнага інтэлекту тыя ж праблемы :D

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве19

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла5

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць