Свет11

Праз вайну ва Украіне Швейцарыя можа змяніць фармат свайго нейтралітэту

Парламент Швейцарыі ў чацвер абмяркуе законапраект, які дазваляе пастаўляць боепрыпасы швейцарскай вытворчасці ва Украіну і накіраваць танкі краінам, чый ваенны патэнцыял знізіўся за кошт перадачы танкаў Украіне. Падобныя размовы былі немагчымыя ў Швейцарыі яшчэ год таму, да расійскага ўварвання ва Украіну, піша «Агентство. Новости» са спасылкай на Bloomberg.

Праект, распрацаваны Свабоднай дэмакратычнай партыяй (FDP), прадугледжвае выдачу Германіі, Іспаніі і Даніі дазволу на пастаўку Украіне швейцарскіх боепрыпасаў і продаж Польшчы, Славакіі і Чэхіі танкаў Leopard наўзамен тэхнікі, якую краіны плануюць адправіць Украіне.

Гаворка ідзе пра 96 танкаў Leopard-2, выкарыстанне якіх было спыненае амаль дзесяць гадоў таму для далейшага вываду з эксплуатацыі. Іх продаж запатрабуе рашэння парламента аб правядзенні працэдуры вываду з эксплуатацыі. Запыты аб куплі ад еўрапейскіх краін пакуль не прыходзілі, паведаміла прэс-служба Мінабароны Швейцарыі на запыт Bloomberg. 

Вайна ва Украіне змяніла абмеркаванне фармату швейцарскага нейтралітэту, паведаміла агенцтву дэпутатка ад FDP Мая Рынікер.

«Мы не можам адмовіцца ад нейтралітэту, але нам трэба абмеркаваць, якія ў нас ёсць магчымасці для падтрымкі краін, якія адстойваюць тыя ж дэмакратычныя каштоўнасці, што і Швейцарыя», — сказала Рынікер.

Яе прапанова перадаць танкі за сімвалічны адзін франк за кожны было адхіленае ў першым чытанні на мінулым тыдні, але дэпутат хоча вынесці яго на паўторны разгляд вясной.

Разам з тым дэпутат найбуйнейшай прадстаўленай у парламенце швейцарскай народнай партыі Томас Эскі заявіў агенцтву, што яго партыя не плануе галасаваць за законапраекты аб пашырэнні ваеннай падтрымкі.

Аднак 55% жыхароў краіны падтрымлівае рээкспарт боепрыпасаў швейцарскай вытворчасці, каб дапамагчы Украіне, гэта вынікае з нядаўняга апытання, вынікі якога ёсць у распараджэнні Bloomberg.

Швейцарыя адмовілася пастаўляць зброю Украіне ў адпаведнасці з палітыкай нейтралітэту. У лістападзе прэзідэнт Швейцарыі Іньяцыа Касіс заявіў, што краіна «не будзе прама ці ўскосна ўдзельнічаць у ваенным канфлікце». «Ні падчас Першай сусветнай вайны, ні нават падчас Другой мы не экспартавалі ўзбраенне», — падкрэсліў ён.

Вайна ва Украіне ўжо прымусіла адмовіцца ад нейтральнага статусу Фінляндыю і Швецыю, якія вясной мінулага года падалі заяўку на ўступленне ў НАТА.

Каментары1

  • мясцовы2
    02.02.2023
    Вайсковы нэйтралітэт у сучасным сьвеце - гэта або калі ты жывеш у Антарктыдзе, або інфантыльныя ўяўленні аб сучасным жыцці.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць