Свет

Меркаванай маці дзяцей Шайгу закрылі ўезд у Шэнгенскую зону на тры гады

Алене Камінскас (Шабуновай), якая лічыцца маці пазашлюбных дзяцей міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, не толькі анулявалі літоўскі дазвол на жыхарства, але і забаранілі ўезд у краіны Шэнгена на тры гады, піша «Агенцтва. Навіны».

Алена Шабунова (цяпер Камінскас) і Сяргей Шайгу

Камінскас забаранілі ўезд у Літву на пяць гадоў і ў краіны зоны Шэнгенскага пагаднення на тры гады. Пра гэта стала вядома пасля судовага пасяджэння, на якім Камінскас абскардзіла ануляванне дазволу на жыхарства ў рэспубліцы.

Судовыя пасяджэнні па справе Алены Камінскас праходзілі ў закрытым рэжыме, але сталі вядомыя падрабязнасці. Следства прадставіла ў Дэпартамент міграцыі заключэнне аб тым, што прысутнасць Камінскас у Літоўскай Рэспубліцы можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы з-за яе сувязяў з расійскімі структурамі.

Акрамя таго, літоўскія ўлады запусцілі працэдуру пазбаўлення літоўскага грамадзянства мужа Алены Камінскас — літоўскага прадпрымальніка Адольфаса Камінскаса. Ён, як стала вядома ў кастрычніку, не пазней вясны 2022 атрымаў яшчэ і расійскае грамадзянства. Пры гэтым бізнэсовец не падаў літоўскім уладам звестак, на падставе якіх ён мог бы разлічваць на падвойнае грамадзянства (законы краіны дазваляюць яго толькі ў рэдкіх выпадках). Пытанне аб пазбаўленні Камінскаса літоўскага грамадзянства павінна вырашыцца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

У афіцыйнай біяграфіі Шайгу Алена Шабунова не фігуруе. У пачатку нулявых яна была бортправадніцай лётнага атрада расійскага МНС, якое ўзначальваў тады Сяргей Шайгу. Пра агульнага сына Шабуновай і Шайгу яшчэ ў 2006 годзе пісала бульварная прэса, а ў 2019-м выданне The Insider выпусціла расследаванне пра сувязь Шабуновай з міністрам. З яго вынікала, што ў Шайгу і Шабуновай можа быць яшчэ адно пазашлюбнае дзіця — дачка Дар'я.

У кастрычніку стала вядома, што Алене Камінскас анулявалі літоўскі дазвол на жыхарства. Тады ж высветлілася, што ў пазашлюбнай дачкі міністра абароны ёсць грамадзянства Літвы. Яна атрымала яго пасля таго, як Алена Шабунова выйшла замуж за Адольфаса Камінскаса.

Чытайце таксама:

У Літве выявілі, што дачка Шайгу мае літоўскае грамадзянства

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць