Грамадства11

Сталі вядомыя падрабязнасці справы банкіра Касцючэнкі

Пра падрабязнасці крымінальнай справы, разгледжанай 29 ліпеня Мінскім гарадскім судом, паведаміў Вярхоўны суд.

Суддзя Кацярына Бандарэнка

Паводле паведамлення, па справе праходзілі тры чалавекі, названыя толькі па ініцыялах. Але двое з гэтых ініцыялаў добра расшыфроўваюцца, яны фігуравалі ў нашым папярэднім матэрыяле пра гэтую справу — Сяргей Касцючэнка (К-ко С.А.) і Аляксандр Мукавозчык (М.). Прозвішча трэцяга фігуранта — Жукоўскі (Ж.), і ён з'яўляўся, паводле матэрыялаў следства, намеснікам Касцючэнкі.

Абвінавачаныя ўхіляліся ад падаткаў пры дапамозе створанага ТАА «С», двое кіраўнікоў якога, пад ініцыяламі Я. і К-в А.Н., былі «ўведзеныя ў зман». Злачынныя дзеянні рабіліся цягам доўгага часу, з 1 снежня 2007 года па 22 студзеня 2021 года, «у парушэнне Палажэння аб Парку высокіх тэхналогій, шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, у тым ліку з дапамогай унясення ў падатковыя дэкларацыі загадзя ілжывых звестак».

Агульная сума, з якой не плаціліся падаткі — 1 518 103,92 рубля, гэта значыць, у асабліва буйным памеры.

У выніку ўсе абвінавачаныя былі прызнаныя вінаватымі.

Касцючэнка асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 3 000 базавых велічынь у суме 96 000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Мукавозчык і Жукоўскі пазбаўляюцца волі на тэрмін 3 гады і мусяць выплаціць штраф у памеры 3 000 базавых велічынь у суме 96 000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў кожнаму.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.

Чытайце таксама:

Шок у банках: Сяргею Касцючэнку, стваральніку Прыёрбанка, далі тры з паловай года калоніі. Датычны Баскаў?

Каментары1

  • Бондар
    01.08.2022
    Гэта звычайная "дойка"

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу14

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць