Спорт11

За амерыканскую футбалістку гатова было прагаласаваць больш людзей, чым за Трампа. Пяць прычын сур’ёзна ставіцца да жаночага футбола

Больш за паўмільёна фанатаў, найлепшыя стадыёны і мільёны еўра прызавых: у Брытаніі распачаўся жаночы чэмпіянат Еўропы па футболе. Тое, як праходзіць турнір, сведчыць, што ў свеце ўжо мала хто аспрэчвае сур’ёзнасць падыходу да жаночага футбола. Сабралі пяць сведчанняў таго, чаму яго не варта недаацэньваць і вам.

Футбалістка зборнай Аргенціны Ваніна Карэа. Фота: АР

У жаночы футбол інвестуюць гіганцкія грошы

У 2019 годзе прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна паабяцаў на працягу наступных чатырох гадоў інвестыраваць у жаночы футбол мільярд даляраў. У дадатак да гэтага, ФІФА выдзяліла яшчэ паўмільярда даляраў на праекты развіцця жаночага футбола ў перыяд з 2019 па 2022 года.

Дзякуючы ў тым ліку і вялікім грашовым уліванням, пра жаночы футбол кажуць усё часцей і грамчэй. «За апошнія 10 гадоў здарыўся сапраўдны прарыў, якасць жаночага футбола расце, дзякуючы сур'ёзным інвестыцыям на нізавым узроўні. Мы нарэшце атрымалі «бачнасць» на сусветнай арэне, дзякуючы такім ролевым мадэлям, як футбалісткі Меган Рапіна, Ада Хегерберг, Люсі Бронз і Сэм Кер», — тлумачыць Рэбека Сміт, былая новазеландская футбалістка, якая змагаецца за падтрымку жаночага футбола ў свеце. 

Жаночы футбол не «нудны і дрэнны», яму проста не хапала фінансавання

Папулярная прычына, чаму на жаночы футбол часам глядзяць пагардліва — тое, што ён нібыта не такі відовішчны, як мужчынскі. У некаторых выпадках можна нават пачуць выказванні, што жанчыны фізічна менш здольныя гуляць у футбол, яны не ўмеюць думаць тактычна або крэатывіць на футбольным полі.

Але ж, па-першае, усе гэтыя стэрэатыпы — толькі адбітак гістарычнага меркавання, што жанчынам нібыта няма чаго рабіць у спорце. І па-другое, жаночы футбол дзесяцігоддзямі атрымліваў нашмат меншае фінансаванне, чым мужчынскі. Зараз сітуацыя змяняецца, і таму жаночы футбол расце на вачах.

Заробкі футбалістак растуць, нягледзячы на вялікую дыскрымінацыю

Патроху выпраўляецца сітуацыя з касмічнай розніцай паміж заробкамі футбалістаў і футбалістак, і гэта — доказ, што і апошніх пачынаюць па-сапраўднаму цаніць. 

Жаночым і мужчынскім зборным ужо плацяць аднолькавыя заробкі ў Англіі, Бразіліі, Аўстраліі, Нарвегіі, Новай Зеландыі і Ірландыі. Тэндэнцыю падтрымліваюць і мужчыны-футбалісты. Ірландскі абаронца Шэймус Коўлмэн выказаўся пра гэта як пра правільны крок: «Мы як гульцы рады зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць роўнае і справядлівае стаўленне да нашых футбалістак на міжнародным узроўні, і настроеныя дабіцца гэтай мэты разам».

Яшчэ адна лічба: на цяперашнім чэмпіянаце Еўропы памер прызавога фонду складае 16 мільёнаў еўра — у два разы больш, чым на мінулым еўрапейскім першынстве.

Прынц Уільям гутарыць з трэнеркамі англійскай жаночай зборнай па футболе. Фота: АР

Але ж да поўнага раўнапраўя далёка, і вось доказ. Самай высокааплочвальнай футбалісткай зараз лічаць амерыканку Карлі Лойд, гадавы заробак якой складае каля 518 тысяч даляраў. Параўнайце гэта з Крышціяну Раналду, які ў 2021 годзе толькі за гульню ў клубе атрымліваў 70 мільёнаў даляраў.

Футбалісткі выказваюцца па грамадзскі важных пытаннях. І іх чуюць!

Выдатны прыклад — Меган Рапіна, капітан амерыканскай жаночай нацыяналкі па футболе. Жанчына мае залаты медаль лонданскай алімпіяды — 2012, золата жаночых чэмпіянатаў свету 2015 і 2019 гадоў, бронзу Алімпіяды — 2020, жаночы «Залаты мяч» (узнагарода лепшай футбалістцы ад часопіса France Football) ды тытул лепшай футбалісткі свету па версіі ФІФА. Але ж хутка Меган дадасць да сваіх узнагарод яшчэ і Прэзідэнцкі медаль свабоды — адну з найвышэйшых узнагарод ЗША, якія толькі можа атрымаць грамадзянская асоба.

Адкуль такая пашана? Рапіна выкарыстоўвае сваю вядомасць, каб шмат казаць пра важныя тэмы. Яна адкрытая лесбіянка і змагаецца за правы ЛГБТ, падтрымлівае ідэі гендарнага раўнапраўя, у тым ліку ў футболе, і распавядае пра расізм у спартовай індустрыі. Рапіна — адна з тых амерыканскіх футбалістак, якія дамагліся ад Федэрацыі футбола краіны выплаты ім аднолькавых заробкаў з мужчынамі-футбалістамі.

Часам такая актыўнасць прыводзіць да парадаксальных вынікаў: напрыклад, праведзеная ў 2019 годзе апытанка паказала, што на той момант на прэзідэнцкіх выбарах-2020 за Трампа былі гатовыя прагаласаваць 41% амерыканцаў, а за Рапіна — калі б яна балатавалася — 42%.

Выпадак Рапіна не ўнікальны. Напрыклад, у іспанскім «Эспаньёле» гуляе расійская футбалістка Надзея Карпава, якая ўдзельнічала ў мітынгах апазіцыі, а зараз публікуе ў сваім інстаграме, дзе ў яе 144 тысячы падпісчыкаў, антываенныя пасты.

Жаночыя матчы збіраюць раней небывалую аўдыторыю

Калі ў 1995 годзе ў Швецыі праходзіў жаночы чэмпіянат свету па футболе, на гульні прыходзіла ў сярэднім па 4 тысячы чалавек. Той час даўно прайшоў: цяпер фіналы жаночага Кубка Англіі збіраюць па 40‑50 тысяч фанатаў, а ў 2019 годзе на матч паміж мадрыдскім «Атлетыка» і «Барселонай» прыйшло ажно 60 тысяч чалавек.

І гэта не ўсё: 6 ліпеня на адкрыццё чэмпіяната Еўропы — 2022 прыйшло амаль 69 тысяч чалавек, а ў 2012 годзе на фінале жаночага футбольнага турніра лонданскай алімпіяды прысутнічалі ажно 80 тысяч фанатаў.

А што ў Беларусі?

Айчынны жаночы футбол больш трапляе ў навіны не праз турнірныя поспехі, а праз скандальныя і проста нечаканыя выпадкі. Згадаем раптоўную смерць у маі 22‑гадовай футбалісткі Караліны Раманчук, афіцыйная прычына — інсульт. Або з зусім нядаўняга: у чэрвені футбалістка брэсцкага «Дынама» Вікторыя Сідарчук, якая ў свой час падтрымала палітзняволенага Рамана Пратасевіча, выступіла на дзяржтэлебачанні з расказамі пра нібыта нетаварыскіх і самаўпэўненых палякаў, з якімі яна пазнаёмілася падчас сваёй гульні ў гэтай краіне.

Што да ўзроўню, то ў рэйтынгу ФІФА беларуская зборная знаходзіцца на 53 месцы. Каманда ніколі не выступала на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах Еўропы ці свету. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Тут сярэдні футбаліст атрымлівае не больш за настаўніка». Гэты галкіпер выступаў за Беларусь на Алімпіядзе, а цяпер феерыць у Швецыі і вядзе ўрокі ў школе

Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове

Каментары1

  • American
    08.07.2022
    Заголовок статьи неверный. В Америке женский футбол вообще неизвестен. Рапіна - ненавидит Америку, как и многие либералы.Ее популярность среди либералов связана с ее нетрадиционной ориентацией. Это чичас модно.  Ни разу не сторонник Трампа, но то что наворотил байден в Америке это словами не описать. Уж лучше Трамп. все эти опросы скорее пропаганда или проводятся среди поклонников тик-токов...

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў8

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

Праблемы з выкарыстаннем Starlink ва Украіне захоўваюцца1

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА26

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць