Спорт

Стала вядомая прычына смерці 22-гадовай футбалісткі «Віцебска»

Пра смерць 22-гадовай Караліны Раманчук стала вядома 28 мая. Яна з калегамі знаходзілася ў гасцініцы Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу. Там ёй нечакана стала дрэнна, дзяўчына памерла да прыезду хуткай. Сёння дактары вызначылі прычыну смерці Караліны.

Фота ФК «Віцебск»

— У яе інсульт, — коратка сказаў дырэктар футбольнага клуба «Віцебск» Мікалай Вайцюхоўскі і паклаў слухаўку.

Падобныя на інсульт сімптомы Караліны апісвае і калега футбалісткі па камандзе. Паводле яе слоў, у той вечар дзяўчына пачала цяжка дыхаць, у яе нямелі рукі, а пасля яна страціла прытомнасць, піша Zerkalo.io.

— Занадта маладая, нічога не трывожыла, а тут такая хуткая смерць, — кажа футбалістка. — Дзяўчынка была жыццярадасная, актыўная, я б нават сказала, самая цягавітая і поўная энергіі ў камандзе… Душэўны і шчыры чалавечак, з якім заўсёды можна было пагаварыць на любыя тэмы. Бывала, што на душы дрэнна, а яна сваёй энергетыкай і ўсмешкай падыме настрой за хвіліну.

Раней паведамлялася, што дырэктар «Віцебска» Мікалай Вайцюхоўскі «нават не стаў пытаць меркаванне жаночай каманды і загадаў ехаць на нядзельную гульню».

Калега Караліны абвяргае гэтую інфармацыю: па яе словах, дзяўчаты самі вырашылі згуляць у памяць аб загінулай сяброўцы.

— У дзяўчат быў выбар: яны маглі не ехаць, але дзеля Караліны выйшлі, — кажа футбалістка (яна ў той дзень удзел у гульні не прымала). — Але дзяўчаты — малайцы, нягледзячы ні на што, выбралі ўчора паехаць і згуляць дзеля яе. Ды яшчэ і змаглі перамагчы.

Сёння ў Віцебску прайшло развітанне з Каралінай. Пахаваюць дзяўчыну заўтра ў Рацічах Гродзенскага раёна.

***

Караліна Раманчук нарадзілася 13 лютага 2000 года. Удзельнічала ў футбольным чэмпіянаце Беларусі, з 2017 па 2020 гады гуляла за «Нёман». З 2021 года дзяўчына выступала за футбольны клуб «Віцебск».

Караліна страціла бацькоў — у яе была толькі сястра Бажэна і цётка. Журналісты звязаліся з Бажэнай. Тая пакуль у шоку.

— Яна была самым лепшым чалавекам на зямлі і выдатнай сястрой. За што нам гэта ўсё, я не ведаю. І да гэтага часу не веру, што яе больш няма… — толькі і змагла сказаць яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць