Грамадства

У Беларусі заводзіцца каля 5000 палітычных крымінальных спраў за год

«Справы аб экстрэмізме складаюць не больш за 5—6% агульнай колькасці злачынстваў». Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Следчага камітэта Анатоль Васільеў.

Усяго ў Беларусі ў 2020 годзе было зарэгістравана каля 96 тысяч, у 2019 і 2021 гадах — прыкладна па 88 тысяч злачынстваў. З гэтага вынікае, што цяпер за год у краіне заводзіцца каля 5000 палітычна матываваных крымінальных спраў. У савецкі час такія злачынствы называлі «антысавецкімі», цяпер для іх лукашэнкаўцы выкарыстоўваюць эўфемізм «экстрэмісцкія».

Варта адзначыць, што гэта няпоўная лічба, бо палітычна матываваныя справы, дапусцім, Віктара Бабарыкі ці Tut.by, у дадзеную статыстыку не трапляюць. Яны фармальна лічацца эканамічнымі.

Такога маштабу палітычных рэпрэсій не ведала ніводная еўрапейская краіна ад сталінскіх часоў. Рэпрэсіі ў Беларусі пераўзышлі палітычны пераслед пры дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі і пры Чаўшэску ў Румыніі. 

«Экстрэмізмам» у Беларусі лічыцца, да прыкладу, нанясенне надпісу «Не забудзем!» на тратуары, негатыўны смайлік пад інфармацыяй пра міліцыянта, адмова здаць кватэру пракурору, якая абвінавачвала па палітычна матываваных справах. За ўсё гэта заводзіліся крымінальныя справы, і ўсе яны скончыліся абвінаваўчым прысудам. 100 працэнтаў прысудаў па палітычна матываваных справах — абвінаваўчыя. Пры непалітычных справах суды сканчаюцца абвінаваўчым прысудам у 99,7% выпадкаў. 

Штуршок вялікай хвалі палітычных рэпрэсій далі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і парушэння законнасці ў краіне, якія выбухнулі ў 2020 годзе, у якіх бралі ўдзел сотні тысяч людзей.

Палітычных арыштаваных катуюць, сістэмна трымаюць па 8 чалавек у аднамесных камерах на Акрэсціна і ў Жодзіне. Рэжым Лукашэнкі, напэўна, адзін з самых бесчалавечных у гісторыі Еўропы. За час яго 28-гадовага кіравання Беларусь таксама стала адной з найбяднейшых краін Еўропы, цалкам залежнай ад Расіі.

Агульную колькасць фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў улады Беларусі не агучваюць. Праваабаронцы таксама не могуць яе падлічыць, настолькі шмат гэтых спраў.

Чытайце таксама: Смайлік-гаўняшка і бчб-валасы. Згадваем самыя абсурдныя прысуды года

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць