Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

Балонскі соус да спагеці ды любой «пасты» — гэта адна з самых дасканалых страў сусветнай кухні. Ëн ніколі не прыядаецца. Сакрэт — у правільным тушэнні фаршу і падборы духмяных прыпраў. Гатуйце па нашым правераным рэцэпце — і смачна есці!

Фота bbcgoodfood.com

Час падрыхтоўкі і гатавання

Падрыхтоўка: 10 хв

Гатаванне: 1 гадзіна (калі вы любіце, каб фарш лепш вытушыўся — то 1,5 гадзіны)

Гэты класічны рэцэпт максімальна адпавядае традыцыйнаму італьянскаму — але вы маеце поўнае права на эксперыменты. Можна бліжэй да канца дадаць трохі часныку. Можна рабіць без віна — усё роўна смачна, пальчыкі абліжаш. А можна — белае віно замест чырвонага і трохі малака ў канцы. 

Колькасць інгрэдыентаў разлічаная на 4 порцыі

Каларыйнасць: у пераліку на адну порцыю сярэдняга памеру

Пажыўнае рэчыва

ккал

тлушч

насычаныя тлушчы

вугляводы

цукар

клятчатка

бялкі

соль

Адзінка

801

17 г

5 г

100 г

17 г

10 г

51 г

1,1 г

Інгрэдыенты

2 сталовыя лыжкі алею

1 буйная цыбуліна, наразаем яе дробна, можна ў камбайне

2 морквы, тром дробна, можна таксама ў камбайне на найменшую тарку

50 г добрага падчарэўя, або вяленай грудзінкі, або бекону — на ваш густ, дробна парэзаўшы

400 г нятлустага ялавічнага фаршу

150 г курынай печані нарэзаць, выдаліць тлушч і жылкі (можна і без печані — тады вазьміце фаршу не 400 г, а больш)

1 вялікі лаўровы ліст

4 сталовыя лыжкі таматнай пасты

150 мл белага віна (можна і без віна — балонскі соус смачны ў любых варыяцыях)

500 г курынага булёну. Калі няма, то 500 г вады — і гэта баланьезэ не сапсуе

300 мл тамат-пюрэ. Італьянцы называюць гэта passata. Калі замяніць яе таматнай пастай, то ўлічыце, што таматная паста ўдвая гусцейшая, адпаведна, яе трэба браць істотна менш і дабаўляць вады.

500 г макароны

50 мл тлустага малака

прыправы: базілік, чабор, размарын, а калі любіце, то і часнык

падаюць макарону італьянцы з цёртым сырам, найлепш для таго надаецца цвёрды, араматны пармезан

Спосаб гатавання

КРОК 1

Разагрэйце 1½ сталовай лыжкі алею ў вялікім сатэйніку, ці качачніцы, ці вялікай чыгуннай патэльні на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і моркву з дробкай солі. Абсмажце хвілін 10, перыядычна памешваючы, каб цыбуля размякла, але не парыжэла. Шумоўкай перакладзіце на талерку.

КРОК 2

Наліце ў​ патэльню рэшту алею, павялічце агонь і пакладзеце падчарэўе ці вэнджаную грудзінку. Абсмажце 3—4 хвіліны да залацістага колеру. Дадайце фарш і курыную печань, пасаліце іх, папярчыце і абсмажвайце яшчэ хвілін 5, пакуль не паджарыцца, фарш размінайце драўлянай лыжкай.

КРОК 3

Высыпце гародніну назад у вашу патэльню і дадайце лаўровы ліст і таматную пасту. Давядзіце да кіпення і добра перамяшайце. Уліце віно і паменшыце агонь напалову. Дабаўце булён (калі булёну няма, то ваду) і пасату з прыправамі і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь да сярэдняга і тушыце падліўку хвілін 35-40, перыядычна памешваючы, а калі вы любіце, каб фарш быў добра растушаны, то і гадзіну. Тушым да стану густога рагу. Пры патрэбе падліваем больш вады.

КРОК 4

За 15 хвілін да гатоўнасці соусу ставім ваду на макарону. Макарону варыце, прытрымліваючыся інструкцыі на ўпакоўцы, да гатовасці.

КРОК 5

За пару хвілін да гатоўнасці соусу дадайце ў яго прыправы па вашым гусце, але не шкадуючы: балонскі соус любіць і чабор, і размарын, і базілік.

Для завяршэння соусу, калі любіце, дадайце малако.

Балонскі соус кладуць наверх на макарону. Падаюць з цёртым сырам.

Каментары

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць