Грамадства

Пятроўскі патлумачыў сваю думку, што Масква зацікаўленая ў вызваленні беларускіх палітвязняў

«Адзіная кропка паразумення між ЗША і Расіяй, у якой яны маюць згоду па Беларусі, — гэта амністыя вязняў».

Аналітык «Белай Русі» Пётра Пятроўскі выступіў з дастаткова нечаканай тэзай, што на вызваленні палітвязняў ад Мінска цяпер будуць настойваць і Масква, і Вашынгтон. «Наша Ніва» ўдакладніла: адкуль такія думкі адносна жаданняў Расіі?

«Наша Ніва»: Чаму вы мяркуеце, што Расія зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі прайшла амністыя палітвязняў?

Пётра Пятроўскі: Расія мае такую стратэгію адносна ЗША, каб павялічыць уласны калідор манеўраў, зменшыць санкцыйны ціск, мець магчымасць аднавіць некаторыя стасункі і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Штаты ў кантэксце сваёй барацьбы з сілай Кітая і недапушчэння альянсу Кітая з Расіяй гатовыя пайсці на некаторыя паслабленні. Гэта мы бачым ужо і па «Паўночным патоку», і па Украіне, і па іншых рэчах.

Я прагназую, што паміж Расіяй і Захадам ёсць адзіны пункт, у якім яны маюць згоду па Беларусі — гэта амністыя вязняў. Гэта пацвярджаецца хаця б тым, што пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы пачаўся працэс прамацвання беларускім кіраўніцтвам глебы па магчымай амністыі. Думаю, гэта той кансэнсус, які маюць Масква і Вашынгтон па Беларусі, які задаволіць абодва бакі.

Калі мы ўспомнім 2011 год, то быў такі ж сцэнар. Масква і Захад пагадзіліся на некаторыя рэчы па амністыі зняволеных па падзеях 19 снежня 2010 года.

Але галоўнае пытанне, ці пагодзіцца на такое афіцыйны Мінск. Пакуль мы бачым толькі прамацванне глебы, але: а) колькасць зняволеных нашмат большая за 2011 год; б) у адрозненне ад 2011 года, маецца задача правесці канстытуцыйную рэформу і перафарматаваць апазіцыйнае поле. У сувязі з гэтым Мінск будзе максімальна адцягваць час амністыі. Найбольш выгадны час — калі пройдзе рэферэндум і калі ўвойдзе ў сілу новы закон аб партыях і грамадскіх арганізацыях, пройдуць перарэгістрацыю дзейныя партыі.

У новых правілах гульні афіцыйны Мінск можа ўжо вольна ісці на працэдуру амністыі. Тут працуе такая дыялектыка паміж жаданнямі афіцыйнага Мінска і жаданнямі Масквы і Захаду. Што хто вытаргуе тут — пакуль незразумела.

«НН»: Гаворка не пра гуманістычныя памкненні з боку Масквы, а пра стратэгічныя інтарэсы?

ПП: Тое самае і для ЗША. Гэта не гуманістычнае пытанне, а захаванне твару. ЗША павінны растлумачыць свайму электарату, сваім элітам, Масква — задаволіць свае патрэбы. У межах таго, што ў Расіі больш ліберальны рэжым, то задаволіць ліберальную вежу Крамля.

Пры гэтым адбудзецца дэманстрацыя, што Масква ідзе насустрач Вашынгтону, а ЗША насустрач Расіі. І тое прамацванне перазагрузкі, якое мы бачым між Байдэнам і Пуціным, будзе запускацца ў тым ліку ў межах беларускага кейсу.

«НН»: Для Масквы арыштаваныя ў Беларусі — палітвязні ці не?

ПП: Палітвязні яны афіцыйна толькі для грамадскіх арганізацый. Усё. Для Масквы, для Вашынгтона — гэта проста магчымасць палітычнага гандлю, не болей.

«НН»: 3 ліпеня магчымая першая партыя амніставаных вязняў?

ПП: Мне вельмі складана гэта прагназаваць. Наколькі ведаю, якраз зараз ідуць перамовы. Але з пункту гледжання інтарэсаў Мінска — наўрад ці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне7

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

У Мінску заўважылі рэдкі суперкар McLaren. Такіх усяго 765 у свеце

Ва Украіне збіраюцца пашырыць мандат спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне7

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць