Улада3030

Надзея Ермакова: Мне прапанавалі ўзначаліць Белгазпрамбанк

Былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова можа ўзначаліць Белгазпрамбанк, у які ўчора з ператрусам прыйшлі сілавікі.

«Такая прапанова сапраўды ёсць, мне з банка прапанавалі. Але калі гэта будзе разглядацца, не ведаю», — патлумачыла яна карэспандэнту «НН».

Ермакова запэўніла, што мае атэстацыю, а таму адпавядае фармальным патрабаванням да кіраўніка банка.

Папярэднім старшынёй праўлення Белгазпрамбанка быў Віктар Бабарыка, які цяпер вылучаецца ў прэзідэнты.

Белгазпрамбанк на 99,9% належыць структурам расійскага «Газпрома».

Надзея Ермакова ў 1980-х працавала ў Шклове, дзе і пазнаёмілася з Аляксандрам Лукашэнкам. У 1996 годзе ён паклікаў яе ў Мінск у кіраўніцтва Беларусбанка. На пасадзе старшыні Нацбанка Ермакова запомнілася няўдалымі спробамі перамагчы валютны крызіс 2014 года. Павел Калаўр, які замяніў Ермакову на гэтай пасадзе, вырашыў пытанні за некалькі тыдняў.

Затое Ермакова — адна з нямногіх чыноўніц, якія змаглі пабудаваць адразу два катэджы ў Драздах.

Надзея Ермакова, фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце таксама: Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а стала кіраўніцай Нацбанка. Гісторыя жыцця Надзеі Ермаковай

***

Надзея Ермакова нарадзілася 19 красавіка 1953 у вёсцы Разальмоў Хоцімскага раёна. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1978).

Працавала ў структурах Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР: у 1971—1979 — у Хоцімскім аддзяленні, у 1979—1983 — намесніца кіраўніка Кіраўскага аддзялення, у 1983—1984 — кіраўніца Шклоўскага аддзялення.

У 1984—1994 працавала ў Шклоўскім райвыканкаме, спачатку намесніцай старшыні, пасля загадчыцай фінансавым аддзелам. У 1994 — кіраўніца шклоўскага філіяла банка «Поўнач-Захад». У 1994—1995 — кіраўніца шклоўскага аддзялення Белаграпрамбанка.

У 1996—2011 — намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення Беларусбанка. У 2011—2014 — старшыня праўлення Нацбанка.

З 1999 — старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын».

Двойчы разведзеная, мае дваіх дзяцей.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна24

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць