Здарэнні3030

Новыя фігуранты зачысткі Міністэрства аховы здароўя — намеснік міністра і акадэмік-артапед

Tut.by назваў імёны іншых высокапастаўленых медыкаў, якіх затрымалі праваахоўныя органы Беларусі.

Фото: bsmu.by
Ігар Ласіцкі. Фота: bsmu.by.

Нагадаем, 25 чэрвеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб тым, што камітэт выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі, затрымалі 33 чалавекі. Сярод іх — дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, за вырашэнне пытанняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў; дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак — за арганізацыю складання і выканання дагавораў, забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак. Сярод фігурантаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Пазней стала вядома аб затрыманні галоўнага лекара Мінскай абласной бальніцы Андрэя Каралькі.

Паводле інфармацыі Tut.by, нядаўна спіс папоўнілі не менш вядомыя персоны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. Ён ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва і кантроль за будаўніцтвам, рэканструкцыяй і развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны аховы здароўя. Курыраваў пытанні абароту медыцынскіх вырабаў у Беларусі і ліцэнзавання, з'яўляўся старшынёй профільных камісій Міністэрства аховы здароўя і «Белмедтэхнікі», гаворыцца на сайце ведамства.

Ласіцкі стаў намеснікам міністра ў сакавіку 2013 года. Да гэтага 5 гадоў быў начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама і сем гадоў — галоўным доктарам Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Ён лічыўся пратэжэ былога міністра Васіля Жарко.

Яшчэ адной ахвярай маштабнай зачысткі сілавікоў стаў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі.

«Доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік … Аляксандр Валянцінавіч — паважаны чалавек. І такіх людзей, паважаных дактароў, не адзін дзясятак ў СІЗА. Тое, што адбываецца — вельмі сумна. Хутка ў краіне не застанецца дактароў», — кажа супрацоўнік аднаго з медцэнтраў.

«Вельмі дзіўна, што толькі цяпер заняліся гэтай тэмай. Хоць пра супярэчлівую сістэму закупак і ліцэнзавання ў Міністэрстве аховы здароўя ўсім было вядома вельмі даўно. Пра яе не казаў толькі лянівы. У выніку ўсе прыстасоўваліся. А трэба было ўсе працэсы душыць у самым зародку. Чаму 5-7-10 год таму не заняліся гэтым, а дапусцілі такі маштаб? Вось якое сёння ключавое пытанне», — разважае топ-менеджар замежнай фармкампаніі, якая пастаўляе лекі і медтэхніку ў Беларусь.

Атрымаць каментар у прэс-службах КДБ і Міністэрства аховы здароўя не ўдалося.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна14

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

У сучасным свеце 10% багацеяў зарабляюць больш, чым рэшта насельніцтва Зямлі7

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна14

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць