Здарэнні1212

У Гродзенскай вобласці з'явіўся вывадак шакалаў

Новы для Беларусі від жывёл, раней не ўласцівы нашай краіне, зафіксаваны ў Бераставіцкім раёне, дзе выявілі некалькіх шакалаў. Пра гэта паведаміў інжынер-паляўніцтвазнавец Ваўкавыскага лясгаса Анатоль Пронін.

Ілюстрацыйнае фота: parameter.sk

Адзін з шакалаў трапіў пад аўтамабіль. Анатолю Проніну нават удалося захаваць галаву гэтай жывёлы.

«Я выехаў на месца, людзі паведамлялі пра тое, што каля вёскі Грыцэвічы збілі ці то ваўка, ці то сабаку. Жывёла і афарбоўкай, і формай галавы, цела, хваста больш за ўсё была падобная менавіта да шакала. Я раней служыў у Сярэдняй Азіі, таму добра ведаю гэтых жывёл», — растлумачыў інжынер-паляўніцтвазнавец. Фатаграфіі ён адправіў у Акадэмію навук, там пацвердзілі, што хутчэй за ўсё на здымку шакал. Праўда, папрасілі захаваць галаву жывёлы для таго, каб пасля яе вывучэння зрабіць канчатковыя высновы.

Загінулая жывёла — маладая самка. Пасля гэтага сам Анатоль Пронін бачыў самца-шакала, а мясцовыя жыхары распавялі, што раней заўважалі самку з вывадкам маладых шчанят. Менавіта са з'яўленнем шакалаў звязваюць і некаторыя напады на свойскую жывёлу, у прыватнасці авечак.

«Шакал афарбоўкай падобны да ваўка, праўда, куды меншы памерам. Здалёк яго можна зблытаць з бадзяжным сабакам. Ён можа жыць побач з населеным пунктам і не трапляцца на вочы чалавеку. Жывёла усяедная, сілкуецца як падлай, так і бахчавымі культурамі ці нават апалымі яблыкамі. Палюе шакал на зайцоў, маладых казуль, парсюкоў і палявую птушку», — адзначыў Анатоль Пронін. Ён падкрэсліў, што для чалавека можа быць небяспечны толькі хворы на шаленства шакал. Зрэшты, жывёла цалкам здольная пранікнуць у вёску і паласавацца свойскім быдлам.

Цяпер у Бераставіцкім раёне чакаюць прыезду экспертаў, якія вывучаць і парэшткі загінулай жывёлы, і месцы, дзе бачылі шакалаў. Пасля гэтага будзе прынятае рашэнне, як з імі паступіць. Раней шакалы ў дзікай прыродзе ў Гродзенскай вобласці не сустракаліся.

Каментары12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць