Улада9898

Стралкоў, Лімонаў, Прасвірнін заснавалі «Камітэт 25 студзеня». Іх мэта — далучыць Беларусь і Украіну да Расіі

Учора ўвечары ў офісе руху «Наваросія» ў Маскве пад старшынствам Ігара Стралкова, колішняга лідара «ДНР», адбыўся ўстаноўчы сход «Камітэта 25 студзеня».

На паседжанні прысутнічалі пісьменнік-нацбол Эдуард Лімонаў, рэдактар сайта «Спутнік і пагром» Ягор Прасвірнін, заснавальнік незарэгістраванай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Канстанцін Крылоў, пісьменнік-футуролаг Максім Калашнікаў, блогер Эль Мюрыд (Анатоль Несміян).

Усё гэта крайне правыя або крайне левыя, маргінальныя расійскія палітычныя сілы.

«Мы сышліся ў меркаванні аб тым, што становішча РФ скочваецца да сістэмнага краху, што празаходнія лібералы ўжо не хаваюць сваёй злараднасці і загадзя прымяраюцца да ўлады і што сама ўлада РФ робіць усё для свайго падзення. Сітуацыя моцна нагадвае напярэдадзень Майдана ва Украіне. Пры гэтым у краіне няма разумнай Трэцяй сілы, што процістаіць як тупіковым, збанкрутаваным ахраніцелям, гэтак і празаходнім беластужачнікам», — напісаў на сваёй старонцы ў ЖЖ Максім Калашнікаў.

Эдуард Лімонаў жа адзначыў мэту камітэта наступным чынам: «Каб Расія не дасталася хадаркоўскім лібералам. Стаўленне да існуючай улады — халаднавата ўмеранае».

Сярод сваіх мэтаў камітэт «25 студзеня» называе: на першых парах не даць Расіі разваліцца, а ў будучыні – пачаць «палітыку ўзнаўлення рускага народа ў адной дзяржаве». «Пры гэтым для нас рускія – гэта велікаросы, маларосы і беларусы». Такім чынам рух выступае за ліквідацыю беларускай незалежнасці.

«Дзеючая ўлада хворая і занятая самаразбурэннем. Навязвацца ёй у памочнікі мы не маем намеру. І вымазвацца ў ёй — таксама. Яна цяпер на вачах ператвараецца ў хадзячага мерцвяка, забіўшы сябе эканамічным ідыятызмам апошніх 15 гадоў», — працягнуў Калашнікаў.

Каментары98

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў2

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію3

Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе2

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць