Мова2626

Аватар — як правільна вымаўляць гэтае слова і адкуль яно пайшло?

Так робяцца аватары цяпер. Кадр з відэа Buzzfeed.

Авáтар ці аватáр, авáтарка ці аватáрка — як правільна сказаць? На жаль, невядома, але дакладна не так, як у мове, адкуль да нас гэтае слова прыйшло.

Што значыць слова

Слова, якім мы сёння называем сваё фота ў сацсетках, старажытныя і сучасныя індусы выкарыстоўваюць для пазначэння праявы, увасаблення бога на зямлі смяротных. Напрыклад, Буда, Крышна і Рама ёсць аватарамі Вішну, вярхоўнага бога індуізму.

Слова паходзіць з санскрыту, дзе гучыць як «аватара». Націск слова ў старажытнай мове невядомы, у такіх выпадках у санскрыце часта выкарыстоўваюць націск на другі склад з канца слова на лацінскі манер.

Тым не меней, у нашую мову аватары ў сучасным значэнні прыйшлі з англамоўнага інтэрнэту, па-англійску ў слове avatar націск падае на першы склад. Але па-беларуску ці на мовах суседзяў áватар ці áватарка пачуеш рэдка.

Калі слова набыло сучаснае значэнне

Упершыню ў камп’ютарнай сферы слова, хутчэй за ўсё, было ўжытае ў ролевай відэагульні 1985 года Ultima IV: Quest of the Avatar, дзе персанаж мусіў стаць адлюстраваннем гульца ў свеце гульні, а гулец мусіў «быць самім сабой». Дарэчы, гульня была і застаецца адной з нямногіх, дзе не трэба перамагаць абсалютнае зло ў эру хаосу, а стаць духоўным лідарам у часы кшталту еўрапейскага рэнесансу альбо легендарнага Камелота караля Артура.

У такім значэнні па-англійску слова выкарыстоўваецца і сёння. У ролевых гульнях кшталту Fallout ці World of Warcraft вы можаце стварыць адлюстраванне сябе ў віртуальны свет, а вось назваць сваім аватарам Гордана Фрымана з Half-Life ці Карла Джонсана з GTA: San Andreas цяжка — такія персанажы самі прымаюць рашэнні.

Некалі, з сярэдзіны 90-х і да з’яўлення сацсетак па-англійску аватарамі называлі і малюначак, які карыстальнік ставіў побач са сваім нікнэймам у чатах і на форумах. Аватарам там можна было зрабіць хоць кветачку, хоць коціка (і назвацца, адпаведна, не імем з пашпарта, а коцікам і кветачкай).

Пра фота ў сучасных сацсетках так па-англійску не кажуць — на Facebook правілы патрабуюць ваша сапраўднае фота, а не аватарку. Такое ў простай мове называюць userpic («юзэрпік») з націскам на першы склад. Ды і ў такіх месцах як Twitter гэты малюначак называюць Profile picture (фатаздымак профіля) — слова «аватар» у англійскай засталося ў сферах рэлігіі і відэагульняў.

Дык як казаць па-беларуску?

Аватáр і аватáрка (як прынята па-руску і па-ўкраінску) — менавіта так прапануе вымаўляць Слоўнік беларускай мовы 2012 года, складзены з улікам апошніх змен у правапісе. Ці авáтар на польскі манер — у прынцыпе, нельга сказаць, што так будзе няправільна.

Ці магчыма замяніць запазычанае слова беларускім? Адмысловага слова ў распаўсюджаных на Беларусі рэлігіях для з’явы, аналагічнай індуісцкаму аватару, не было. Наўрад ці вы станеце называць фота ў сацсетцы «намеснікам», «пасланнікам», «увасабленнем».

Можна называць гэта «здымачкам», «выяўкай» ці «малюначкам». Можна паспрабаваць прыдумаць і зусім новае слова (з «хмарачосам» і «шапікам» пайшло ў народ, хай з «далькажыкам» і не выйшла) — «твараяў», «тварота», «асабоўка»… Галоўнае, каб зразумелі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць