Андрэй Расінскі. Кадры

Ёй не балюча

Фільмы “Распусьнік” з Джоні Дэпам і “Мне не балюча” з Рэнатай Ліцьвінавай


Мне не больно

Распусьнік

БТ, 22.05

posterМне не балюча (Мне не больно)

Расея, 2006, каляровы, 104 хв.

Рэжысэр: Аляксей Балабанаў

Ролі выконваюць: Рэната Ліцьвінава, Аляксандар Яцэнка, Дзьмітры Дзюжаў, Мікіта Міхалкоў, Інга Аболдзіна, Сяргей Макавецкі

Жанр: Мэлядрама

Адзнака: 7,5 (з 10)

Аляксей Балабанаў – прарок патаемных жаданьняў расейскае публікі і ейных самых глыбінных комплексаў. Перабудовачная калатнеча адбівалася ў фільмах паводле Кафкі й Бэкета, ксэнафобскі «Брат» папярэднічаў пуцінскай эпосе, імпэрскі патрыятызм «кіраванае дэмакратыі» знайшоў сваё месца ў «Вайне». Дасьціпная мэлядрама «Мне не балюча» прадказвае новае разьвітаньне.

Утрыманка новага расейца Натэла спакусіла маладзенькага дызайнэра Мішу. Міша закахаўся ў Натэлу па самыя вушы, але ў гераіні ёсьць свая балючая тайна.

Балабанаў ламае імпэрска-бравурную традыцыю й адыходзіць ад бяздумна-фальшывых мэлядрамаў «нафтавага» часу. Героі карціны не макеты «шчасьця», а жывыя людзі. Пакутліва-дзіўная Рэната Літвінава ў ролі Натэлы, клапатлівы Аляксандар Яцэнка (Міша) і нават «новы расеец» Міхалкоў – шчымліва-разгублены. А коснаязыкая архітэктарка (Інга Аболдзіна-Стралкова) і лірычны Дзьмітры Дзюжаў – гэта адмысловыя трукі.

Кожны з герояў нешта губляе, бо гераіня сыходзіць. Дзіўная Натэла губляе жыцьцё – і Рэната Літвінава не баіцца падацца страшнаю, парцалянавай. Архітэктарка губляе Радзіму, герой Міша – каханую. Усе разам губляюць супольны лёс – і ён ужо ня будзе цукерна-фальшывым дый палітычна адлякаваным.

Але нам не балюча. Карціна неверагодна сьветлая й пранізьлівая. Густоўна падабраная закадравая музыка, праўдзівая акторская гульня ды інтанацыі новага разьвітаньня – для новай і невядомай сустрэчы.

НТВ, 22.40

posterРаспусьнік (Libertine)

Вялікабрытанія, 2004, каляровы, 130 хв.

Рэжысэр: Лорэнс Данмар

Ролі выконваюць: Джоні Дэп, Саманта Мортан, Джон Малкавіч, Рычард Койл, Рупэрт Фрэнд, Сьюзан Госьлінг Валерыё, Том Галандэр, Кара Горган

Жанр: Гістарычная драма

Гісторыя паэта-распусьніка Джона Ўілмата — графа Рочэстэра і фаварыта Чарлза ІІ. Паэт пражыў кароткае (30 гадоў), але надта бурнае жыцьцё ды заслужыў славу скандаліста. Аднак неўтаймаваная цяга да палюбоўных авантураў падарвала ягоныя сілы. Скандаліст памёр ад пранцаў, хоць меў усе шанцы сканаць ад алькагалізму.

Галоўны атракцыён карціны Лорэнса Данмара — Джоні Дэп у галоўнай ролі, які заўсёды выкшталцона граў людзей дзіўных, маргінальна-нэрвовых. Эдвард — рукі-нажніцы, баязьлівы канстэбль Крэйн, пірат Верабей, транссэксуал ці агент кубінскае дзяржбясьпекі.

Распусьнік часоў Асьветніцтва працягвае традыцыю маральна-вычварных пэрсанажаў. Дж.Ўілмат — цынік і атэіст, які жыве для сябе, і ў гэтым ягоныя жалезныя прынцыпы. Але за нястрыманым геданізмам хаваецца чуйная спакутаваная душа. «Ці я вам падабаюся? Ці я вам падабаюся?» — з надзеяй шэпча герой Джоні Дэпа, каб шакаваць гледачоў гнілою сыфілітычнай маскай.

Застаецца дадаць, што Чарлза ІІ сыграў Джон Малкавіч.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы4

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць