Каханне і сэкс2929

Малы беларуска-беларускі слоўнік любоўных паняццяў

Даць бусю, залёты, замілаванне ды іншыя словы.

Чытачы наракаюць, што наша рубрыка «Каханне і сэкс» аддае перавагу любошчам, зусім забываючыся на слова, якое ў назве рубрыкі ідзе першым. У адказ на гэтыя скаргі, а таксама (чаго хаваць!) пасля ашаламляльнага поспеху «Малога беларуска-беларускага слоўніка сэксуальных паняццяў»мы ўклалі беларуска-беларускі слоўнічак цяпер ужо паняццяў любоўных.

Калі ласка, сінонімы.

Абдоймы – абдымкі.

Атуляць – абдымаць, ахінаць (цяплом, пяшчотай).

Буська, буся — лёгкі пацалунак. «Дай бусю!» — пацалуй! Просяць як малых, так і вялікіх.

Датклівы — чуллівы, далікатны.

Жарсць — страсць, палкасць, захапленне.

Жарсны — палкі, гарачы ў каханні.

Заляцацца да жанчыны (мужчыны) — рас. ухаживать за женщиной (мужчиной), анг. to рay court to a woman (man).

Залёты — рас. ухаживания, анг. courting.

Залётнік — кавалер, рас. ухажёр, анг. ladies' man.

Замілаванне — любоў, шчасце.

Каханак≠палюбоўнік. Вы закаханыя адно ў аднаго? Значыцца, вы каханкі, і няважна, жанатыя вы ці вы не, і ці жанатыя ўвогуле. А вось палюбоўніца (палюбоўнік) можа з'явіцца толькі ў жанатага мужчыны (замужняй жанчыны).

Лашчыць – гладзіць, пяшчотна датыкацца.

Любасць — любоў.

Любоў≠каханне У сучаснай беларускай мове значэнні гэтых словаў не заўсёды супадаюць. Любоў можа быць да маці, а каханне – да дзяўчыны. Разам з тым, чуллівае і жарснае каханне да дзяўчыны можа перарасці ў глыбокую і ўсёабдымную любоў да яе. А вось рух у супрацьлеглы бок, ад любові да кахання, не заўсёды магчымы. Недарэчна будуць гучаць выразы «каханне да маці», а таксама «каханне да Радзімы» або «каханне да кнігі».

Пабрацца шлюбам — ажаніцца.

Узяць шлюб — ажаніцца.

Улялюшчыцца па самыя вушы — моцна закахацца, утрэскацца. Гэты выраз ужываецца з адценнем жартаўлівасці.

Не абмінем мы сваёй увагай і любоўныя эпітэты. Пададзеныя ніжэй ланцужкі дапамогуць апісаць сваё захапленне жанчынай ці мужчынам, бо пададзеныя ніжэй прыметнікі могуць, зразумелая рэч, з лёгкасцю памяняць свой род.

Прыгожая, гожая, харошая, пекная, грэчная, красная. файная.

Чароўная, цудоўная, вабная, прывабная, прываблівая, панадная, дзівосная, дзіўная.

Вытанчаная, вышуканая, далікатная, зграбная.

Асляпляльная, шыкоўная, раскошная, невыказная, невымоўная, ашаламляльная.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць