Свет33

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы

Сярод альпіністаў, якія загінулі пасля сходу лавіны 6 верасня ў Безенгійскай цясніне ў Кабардзіна-Балкарыі, былі супрацоўнікі Расгвардыі, пацвердзілі ў самім ведамстве.

Скрыншот з відэа

Раней блізкія да сілавікоў тэлеграм-каналы паведамлялі, што загінулыя былі вайскоўцамі Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Віцязь». У Расгвардыі, аднак, гэтую інфармацыю абвяргаюць і заяўляюць, што загінулыя не служылі ў «Віцязі».

Сілавікі праводзілі ў гарах вучэбныя зборы разам з 70‑гадовым Альбертам Ізотавым, які шмат гадоў займаўся горнай падрыхтоўкай вайскоўцаў. Ён таксама загінуў. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга.

Лавіна накрыла групу з 33 альпіністаў. Загінулі 12 чалавек, яшчэ шасцёра пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы, а дзесяць чалавек змаглі спусціцца самастойна. Лёс яшчэ пяці чалавек пакуль невядомы.

Ратавальныя работы ўскладняюцца небяспечным рэльефам мясцовасці і рызыкай паўторнага абвальвання снежна-ледзяной масы.

Каментары3

  • 22
    08.09.2026
    Сомнительно, но окей
  • Полька беларуская
    08.09.2026
    Сейчас еще и лавину признают в сотрудничестве с СБУ.
  • Y
    08.09.2026
    Росгвардыя на Масковіі прыраўнена да спецыяльнай паліцыі. Фактычна АМАП. Гэта сілавы блок які мае зброю і з аточаны на карныя акцыі супраць грамадзян.
    Ў 2022 годзе атрады Росгвардыі прымалі ўдзел ў агрэсіі супраць Украіны.
    Па некаторым фактам есць дадзеныя што яны дапамагалі рэжыму Лукашэнкі і ў падаўленні народных ўсебеларускіх пратэстаў у 2022 годзе.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць