Свет77

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў

Усходнееўрапейскія саюзнікі ЗША па НАТА плануюць прапанаваць Вашынгтону ўзяць на сябе большую частку выдаткаў на ўтрыманне амерыканскіх вайскоўцаў на сваёй тэрыторыі. Такім чынам яны спадзяюцца пераканаць адміністрацыю Дональда Трампа не скарачаць вайсковую прысутнасць ЗША ў рэгіёне.

Фота: Yauhen Yerchak/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Як паведамляе Bloomberg, краіны ўсходняга флангу НАТА хочуць прадэманстраваць, што гатовыя не толькі прымаць у сябе як мага больш амерыканскіх вайскоўцаў, але і істотна знізіць фінансавую нагрузку на ЗША. Падрабязнасці гэтай прапановы плануецца абмеркаваць 27 жніўня ў Бруселі на сустрэчы прадстаўнікоў альянсу з намеснікам міністра абароны ЗША па пытаннях палітыкі Элбрыджам Колбі.

Ініцыятыва звязаная з занепакоенасцю еўрапейскіх саюзнікаў магчымым скарачэннем амерыканскай вайсковай прысутнасці. На думку Bloomberg, краіны ўсходняга флангу імкнуцца захаваць пераканаўчае стрымліванне Расіі і лічаць прысутнасць амерыканскіх войскаў адным з ключавых элементаў бяспекі рэгіёну.

У Еўропе цяпер знаходзіцца ад 80 да 100 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў — іх колькасць змяняецца ў залежнасці ад ратацый і правядзення вучэнняў. Больш за траціну амерыканскага кантынгенту размешчана ў Германіі. Ва ўсходнееўрапейскіх краінах колькасць значна меншая: ад некалькіх сотняў вайскоўцаў у краінах Балтыі да некалькіх тысяч у Польшчы.

Раней улады ЗША абвясцілі пра намер перагледзець сваю вайсковую прысутнасць у Еўропе. Чакаецца, што да снежня Вашынгтон можа скараціць колькасць вайскоўцаў і ўзбраенняў у рэгіёне.

На гэтым фоне адміністрацыя Трампа таксама накіравала краінам НАТА апытальнік, каб ацаніць, наколькі яны падтрымліваюць знешнепалітычны курс прэзідэнта ЗША.

Каментары7

  • NATO I OTAN
    22.08.2026
    Трамп яшчэ той цыркач, але трэба прызнаць, што меў рацыю, калі ў час першай кадэнцыі казаў еўрапейскім сябрам НАТА, што трэба павышаць выдаткі на абарону, замест займацца woke lgbtq+- gendar шаленствам, якое дарэчы пайшло з ЗША.
  • !
    22.08.2026
    Немцы павінны плаціць за ўтрыманне, бо яны былі найбольш прарасейскія ў Еўропе. І менавіта яны ржалі з Трампа, калі той у ААН ім казаў, што трэба сыходзіць з расійскай рэсурснай іголкі. Якраз краіны з усходняга флангу НАТА папярэджвалі перад Расіяй, як і Пазняк, Мілінкевіч ці Бяляцкі ў Беларусі, але іх ня слухалі.
  • Хмм
    22.08.2026
    Все просто. Поддерживаешь хамас? Сотрудничаешь с незаконным "международным уголовным судом"? Институцианализируешь расизм и незаконные гендерные привелегии? Способствуешь распространению исламизма? Ущемляешь свободу слова и свободное политическое волеизъявление? Не получаешь поддержку США. Надеюсь, никогда больше.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз6

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць