Пуцеправод на Ціміразева ў Мінску плануюць завяршыць да канца года
Будаўніцтва эстакады ў раёне вуліц Ціміразева і Калеснікава ў Мінску закончана на 80—85%. У Мінгарвыканкаме разлічваюць скончыць усе работы да канца 2026 года.

Засталося змантажаваць апошнюю пралётную канструкцыю. Усяго іх прадугледжана 12. Гэты этап плануюць закончыць да 20 кастрычніка.
Паралельна пачнецца маналітаванне стыкаў і бэлек у пралёце, а таксама мантаж апошняга дэфармацыйнага шва. Гэтыя работы разлічваюць скончыць да 10 лістапада. Да таго ж часу плануюць паставіць астатнія бэлькі ў зонах ходнікаў і адначасова зманалітаваць іх.
Як паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў, для пешаходаў з абодвух бакоў эстакады прадугледжаныя безпрыступкавыя пандусы і ходнікі. Адзін з тратуараў будзе сумешчаны з веладарожкай.
Пасля гэтага пачнецца ўкладка ўсіх слаёў асфальтабетоннага пакрыцця.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары