Грамадства

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Пракуратура Эстоніі перадала ў суд справу 47‑гадовага грамадзяніна Беларусі, якога абвінавачваюць у неаднаразовым адмыванні грошай у асабліва буйным памеры ў складзе групы. За тры месяцы ён правёў аперацыі з наяўнымі грашыма і крыптавалютай на суму больш як 861 тысяча еўра, піша выданне err.ee.

Сталіца Эстоніі Талін. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле абвінавачання, мужчына ўваходзіў у групу, якая з сакавіка да чэрвеня 2026 года дзейнічала ў Эстоніі і выконвала паслугі адмывання грошай. Яе ўдзельнікі пераводзілі гатоўку ў крыптавалюту і наадварот, каб схаваць сапраўднае паходжанне сродкаў і асобу іх уладальніка. Падчас дасудовага расследавання высветлілася, што такімі паслугамі карыстаўся чалавек, асуджаны за злачынства, звязанае з наркотыкамі.

Для арганізацыі аперацый выкарыстоўвалі зашыфраваныя праграмы для размоў і розныя ўліковыя запісы. Удзельнікі здзелак карысталіся псеўданімамі і пры перадачы гатоўкі не называлі адзін аднаму сваіх імёнаў і не правяралі дакументы. Каб пазнаваць адзін аднаго, яны выкарыстоўвалі так званую сістэму токенаў: загадзя праз месенджар перадавалі нумар банкноты, па якім потым вызначалі ўдзельніка сустрэчы.

Паводле матэрыялаў следства, абвінавачаны не толькі арганізоўваў здзелкі, але і сам удзельнічаў у іх правядзенні. Ён дамаўляўся з кліентамі пра час і месца перадачы або атрымання грошай, а таксама арганізоўваў аперацыі, якія выконвалі іншыя кур’еры. Пасля пацвярджэння перадачы гатоўкі адпаведную суму ў крыптавалюце пераводзілі на крыптакашалёк кліента або, наадварот, прымалі ад яго крыптавалюту.

Мужчыну затрымалі 13 чэрвеня 2026 года. У той жа дзень суд па хадайніцтве пракуратуры ўзяў яго пад варту. У панядзелак, 12 кастрычніка, суд пастанавіў падоўжыць тэрмін утрымання пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй5

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых22

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць