Свет11

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі

Трое грамадзян Беларусі з дыпламатычнымі пашпартамі згадваюцца ў матэрыялах расследавання ў дачыненні да Аліхана Курыша — рэлігійнага дзеяча і лідара кансерватыўнага ісламскага руху «Сулейманджылар». Турэцкія сілавікі падазраюць кіраўнікоў руху ў стварэнні злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай, махлярстве і іншых фінансавых злачынствах, заўважыла Reform.news у турэцкай прэсе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Пракуратура Анкары выдала ордары на затрыманне 43 чалавек. 13 жніўня ў рамках расследавання былі затрыманыя 38 чалавек, у тым ліку сам Курыш. Частка падазраваных знаходзіцца за межамі Турцыі.

Падчас расследавання следчыя звярнулі ўвагу на некалькі аўтамабіляў, якімі карысталіся людзі з атачэння Курыша. Паводле турэцкіх СМІ, тры з іх былі афіцыйна зарэгістраваныя на імя былога міністра ўнутраных спраў Турцыі Ідрыса Наіма Шахіна, паведамляе турэцкае выданне A Haber.

Адзін з гэтых аўтамабіляў, нумар 34 S 7815, выкарыстоўваўся для перавозкі трох беларусаў з дыпламатычнымі пашпартамі.

Паводле матэрыялаў справы, беларусы прыбылі ў Турцыю праз аэрапорт Бодрума 6 жніўня. Сістэма аўтаматычнага распазнавання нумароў зафіксавала іх 21 жніўня ў аўтамабілі, які рухаўся паміж курортнымі раёнамі Гюверджынлік і Тарба.

Пазней, паводле версіі следства, беларусаў перавезлі ў Бурсу, дзе іх перадалі ў іншы аўтамабіль. Пасля гэтага іх даставілі ў аэрапорт. 22 жніўня ўсе трое вылецелі з Турцыі ў Мінск.

Следчыя таксама высветлілі, што дзве SIM-карты, якімі, як мяркуецца, карысталіся беларусы, былі актываваныя 4 жніўня на імя Амера Юджэля — чалавека, звязанага з фігурантамі расследавання.

У справе ёсць і больш стары эпізод, звязаны з Беларуссю. Яшчэ ў 2011 годзе бізнэс-партнёр Юджэля Невзат Бюкюм паведамляў турэцкім уладам пра схему шантажу з выкарыстаннем жанчын, прывезеных з Беларусі. Паводле матэрыялаў расследавання, жанчын таемна здымалі, а атрыманыя запісы выкарыстоўвалі для ціску на людзей і ўплыву на вынікі тэндараў.

Паводле турэцкіх СМІ, следства цяпер вывучае магчымую сувязь паміж гэтай старой схемай і сучаснай структурай арганізацыі, у тым ліку праз людзей і аўтамабілі, якія фігуруюць у справе.

Пры гэтым сама наяўнасць трох беларусаў у матэрыялах расследавання не азначае, што яны з'яўляюцца падазраванымі або абвінавачанымі. У апублікаваных матэрыялах яны згадваюцца перадусім у сувязі з іх перамяшчэннем і транспартам, якім яны карысталіся.

Бодрум ужо не першы год з'яўляецца месцам адпачынку прадстаўнікоў атачэння Аляксандра Лукашэнкі. Для паездак туды выкарыстоўваецца ў тым ліку ўрадавы бізнэс-джэт EW-301PJ. 21 жніўня гэты самалёт знаходзіўся ў Даламанe, а затым прыбыў у Бодрум; на 24 жніўня быў запланаваны яго вылет у Мінск.

Каментары1

  • котов
    24.08.2026
    Ох уж эти утомленные солнцем и тархуном граждане и служащие рб-нквд.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць