Аўтамабіль пад Мінскам збіў васьмігадовага хлопчыка на пешаходным пераходзе
Здарэнне адбылося ўчора а 18:05 у Гатаве на вуліцы Металургічнай.

Фота: ДАІ
62‑гадовы кіроўца Lada ўчыніў наезд на 8‑гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ.
У выніку сутыкнення дзіця атрымала траўмы і было дастаўлена ў медыцынскую ўстанову для абследавання.
Каментары