Свет88

Нідэрланды не могуць перадаць Украіне ракеты для Patriot

Падчас апошняга ўдару ў ноч на 5 жніўня ўкраінскім сілам СПА не ўдалося збіць ніводнай ракеты.

Міністэрства абароны Нідэрландаў паведаміла, што краіна не можа даць Украіне дадатковыя ракеты для сістэм «Пэтрыёт» са сваіх запасаў, але гатовая разгледзець іншыя варыянты, якія дапамогуць абараніць украінскае неба. Пра гэта заявіў прадстаўнік ваеннага ведамства краіны Кеес Бакхейс у пісьмовым каментары Украінскай службе Радыё Свабода.

Паведамленне з’явілася на фоне дэфіцыту сродкаў барацьбы з расійскімі балістычнымі ракетамі, з якім сутыкнулася Украіна перад маштабнымі ўдарамі па Кіеве і іншых гарадах. Падчас апошняга ўдару ў ноч на 5 жніўня ўкраінскім сілам СПА не ўдалося збіць ніводнай ракеты.

«Мы ўжо перадавалі ракеты для сістэм Patriot, і пакуль няма магчымасці даць больш ракет з нашых наяўных запасаў. Разам з тым мы адкрытыя для разгляду любых варыянтаў, якія дапамогуць Украіне абараніць сваё неба і сваіх людзей», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Нідэрландаў.

Украінскія ўлады ў апошні час звяртаюцца з просьбамі аб пастаўках ракет для ЗРК Patriot як да ЗША — вытворцы гэтых ракет, так і да еўрапейскіх краін.

2 жніўня на нарадзе з ваеннымі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што сёлета Украіна атрымала толькі трэць ракет-перахопнікаў у параўнанні з такім жа перыядам 2025 года. Зяленскі выказаў упэўненасць, што ў партнёраў Украіны «ёсць ракеты», і патрэбныя толькі палітычныя рашэнні.

Аднак наяўнасць дастатковага запасу ракет, у прыватнасці ў ЗША, выклікае пытанні. На мінулым тыдні Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) выказаў меркаванне, што ЗША падчас вайны супраць Ірана выкарысталі ўжо больш за палову ўсіх наяўных у арсенале ракет для Patriot і іншых падобных сістэм. Са спасылкай на свае крыніцы пра гэта паведамляў шэраг СМІ, у тым ліку CNN.

Каментары8

  • Хмм
    07.08.2026
    Я просто еще раз напоминаю - чудесный новый европейский комплекс SAMP/T. Согласно заявленным ТТХ (а ведь это честные Европейские ТТХ!) сбивает все подряд, включая баллистику. Украине он давно был передан. Надо просто перестать просить убогие древние американские технологии и вспомнить, наконец, про Священные Европейские. Проблема решена.
  • .
    07.08.2026
    волки-волки , просто у РФ месячное производство баллистических ракет превышает мировые мощности производства ракет-перехватчиков Патриот. Это просто математика, был лишь вопрос времени когда возникнет такая ситуация. У США всего около 800 ракет Патриот в наличии. При том что есть конфликт с Ираном и потенциально с Китаем (у которого очень много баллистических ракет)
  • Типок Вагнерок
    07.08.2026
    Западу конец! Получается, я скоро вернусь на СВО как раз к решающему прорыву, будем брать Харьков и Киев, а потом до Амстердама дойдем! Спасибо, что слили инфу о том, что ракет в Европе не осталось! И слава Трампу - дожигай, брат, остатки своих побрякушек - скоро все склонятся перед Руссом!

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць