Здарэнні33

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе

Жартавалі, што гэта такі хітразадуманы кандыяцынер.

Па магілёўскім маршруце № 18 ад вуліцы Фаціна да вуліцы 30 гадоў Перамогі курсіраваў аўтобус са значным дэфектам у салоне. Відэа апублікаваў падпісчык акаўнта «Супер Магілёў» у Threads, піша Blizko.by.

У задняй частцы салона, пад сядзеннямі, была відаць вялікая дзірка ў падлозе.

Яна настолькі вялікая, што праз яе можна было без цяжкасцей разгледзець працу механізму задняга карданнага вала аўтобуса.

Карыстальнікі ў каментарыях хоць і абурыліся ўбачаным, але ўсё ж знайшлі нагоду для жартаў:

  • «Гэта для тых, хто псуе паветра ў салоне».
  • «Кандыцыянера няма, вось і даводзіцца выкручвацца».
  • «Наглядны дапаможнік для аўтаканструктараў».
  • «Засунь нагу — атрымаеш новыя адчуванні».

Каментары3

  • гэта
    16.07.2026
    запасны выхад
  • Ёсік
    16.07.2026
    Гэта каб скразняк быў у такую сьпякоту. Ну нікога ж не засмактала, як таго валацугу ва ілюмінатар самалёта.
  • мода
    16.07.2026
    мода такая, штаны в дырках,теперь и на троллейбусы распространилась. Главное, чтоб до кораблей не дошла...

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць