Грамадства22

Палітзняволеную Таццяну Корсакаву ў СІЗА КДБ змяшчалі ў «мяккі пакой» і пакідалі без пітной вады

Палітзняволеныя Таццяна і Дзмітрый Корсакавы за кратамі амаль 10 месяцаў. У чэрвені 2026 года іх асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве». Дзмітрыю суд прызначыў 14 гадоў калоніі, Таццяне — 12 гадоў калоніі, а іх дачцэ Пелагіі завочна прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што да суда каля пяці месяцаў мужа і жонку ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе на Таццяну аказвалі ціск: яе пазбаўлялі доступу да лекаў, змяшчалі ў «мяккі пакой» і прымушалі стаяць па 12 гадзін за чырвонай лініяй. 

Таццяна, Пелагія і Дзмітрый Корсакавы

Дзмітрыя і Таццяну Корсакавых затрымалі 26 верасня 2025 года пасля ператрусу ў іх кватэры. Месяц таму сям'і вынеслі суровы прысуд. Бацькоў абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333‑1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў). Пелагію завочна прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Першыя паўгода Корсакавых ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. Там у Таццяны і Дзмітрыя пачаліся праблемы са здароўем. Паводле словаў крыніцы «Вясны», супрацоўнікі КДБ аказвалі на жанчыну ціск:

яе прымушалі стаяць па 12 гадзін за чырвонай лініяй у камеры; змяшчалі ў «мяккі пакой», дзе не давалі вады, а пакідалі толькі міску з перасмажанай рыбай.

Пры гэтым намеснік начальніка СІЗА казаў ёй, што з'яўляецца яе асабістым дыетолагам.

Вядома, што палітзняволеная не прызнавала віну, што магло стаць прычынай такога ціску.

Таксама Таццяна скардзілася, што не можа атрымаць доступ да сваіх лекаў. Па словах самой палітзняволенай, у яе гіпертанія і цукровы дыябет 2‑га тыпу, які кантралюецца медыкаментознай тэрапіяй і не патрабуе інсулінатэрапіі.

На волі жанчына прымала метфармін для лекавання дыябету. Аднак у СІЗА яна рэгулярна сутыкалася з цяжкасцямі пры атрыманні неабходных лекаў.

За час зняволення Таццяна, па яе словах, страціла каля 20 кілаграмаў. Акрамя таго, яна скардзілася на пастаянна падвышаны ціск. Дачка Таццяны распавяла, што ў апошнія тры гады ў маці былі сур'ёзныя праблемы з каленным суставам. Яна расказала, што ў калене назапашвалася вадкасць, праз гэта жанчыне рэгулярна рабілі ін'екцыі, каб яна магла самастойна перасоўвацца.

Акрамя праблем са здароўем, палітзняволеная практычна была пазбаўленая магчымасці падтрымліваць сувязь з блізкімі. Паводле інфармацыі «Вясны», лісты да Таццяны практычна не даходзяць.

Незадоўга да заканчэння следства, Таццяну перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Калядзічах для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Пасля аднаго з такіх наведванняў яна вярнулася ў камеру ў слязах. Жанчына распавяла, што ўбачыла, у якім стане знаходзіцца яе муж. Пры якіх абставінах гэта адбылося — падчас асабістай сустрэчы або па фота — крыніцы невядома.

Пра падрабязнасці сваёй крымінальнай справы Таццяна амаль не распавядала. Аднак, як адзначае крыніца «Вясны», яна казала, што яе пераслед звязаны з тым, што дачка жыве ва Украіне, а падчас следства асноўныя пытанні былі прысвечаныя менавіта ёй.

Па словах дачкі, у Дзмітрыя падчас утрымання ў СІЗА КДБ таксама значна пагоршыўся стан здароўя. Яна распавяла, што яшчэ да затрымання ў мужчыны былі праблемы са здароўем, якія маглі абвастрыцца ў зняволенні.

Цяпер муж і жонка знаходзяцца ў СІЗА-1 у Мінску і чакаюць разгляду апеляцыйных скаргаў.

Каментары2

  • ?
    10.07.2026
    Такімі метадамі гестапа вымагае зняццё санкцый?
  • Ответ
    10.07.2026
    ?, Сипатый и не собирается прекращать репрессии или выпускать политзаключенных. Он рассчитывает шантажировать ЕС своим участием в российской гибридной войне против стран Балтии и в обмен хочет получить признание его режима и продолжение репрессий. Отсутствие логики? А где была его логика, когда он втянулся в войну в Украине? У сипатого одна логика- отомстить всем кто "появузгау" в 20-м.

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць