Свет55

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын

У Нью-Ёрку двое людзей узняліся на самую вяршыню хмарачоса «Эмпайр-стэйт-білдынг», дзе размешчана радыё– і тэлевізійная рэтрансляцыйная вежа. Падчас небяспечнага ўзыходжання яны разгарнулі банер з надпісам: «Калі сіла кахання пераможа любоў да ўлады, у свеце настане мір». Пасля гэтага мужчына зрабіў сваёй спадарожніцы прапанову рукі і сэрца, паведамляе CBS News.

Фота: CBS News New York

Інцыдэнт адбыўся недзе апоўдні. Відавочцы расказалі, што спачатку не падазравалі нічога незвычайнага, бо меркавалі, што маладыя людзі маюць дазвол знаходзіцца на вежы. Аднак пазней назіральную пляцоўку эвакуявалі, а на месца прыбылі супрацоўнікі паліцыі, у тым ліку спецыяльныя падраздзяленні і паліцэйскі верталёт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удзельнікі акцыі падымаліся на самы верх без спецыяльнага страхавальнага абсталявання і падчас знаходжання на вяршыні вялі трансляцыю або размяшчалі паведамленні ў сацыяльных сетках. Спачатку яны пачалі спускацца, але затым зноў падняліся на верхнюю пляцоўку.

Фота: CBS News New York

Каля 12:35 пара канчаткова пачала спуск. На адной з ніжэйшых пляцовак мужчына стаў на адно калена і, як відаць на кадрах, зрабіў прапанову сваёй спадарожніцы. Пасля гэтага яны абняліся, жанчына зняла маску, і пара пацалавалася.

Фота: CBS News New York

Каля першай гадзіны дня абодвух затрымалі супрацоўнікі паліцыі. Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, мужчыну і жанчыне могуць быць выстаўленыя абвінавачанні ў незаконным пранікненні на закрытую тэрыторыю і стварэнні небяспечнай сітуацыі.

Прадстаўнік адміністрацыі «Эмпайр-стэйт-білдынг» паведаміў, што інцыдэнт быў хутка ўрэгуляваны сумесна з паліцыяй. Паводле яго слоў, небяспекі для супрацоўнікаў, арандатараў і наведвальнікаў будынка не ўзнікала. Пры гэтым ён з гумарам заўважыў, што для запамінальнай прапановы шлюбу назіральная пляцоўка хмарачоса значна больш бяспечнае месца, чым рэтрансляцыйная вежа.

Фота: CBS News New York

Спецыялісты адзначылі, што падняцце на такую вышыню без падрыхтоўкі вельмі небяспечнае. На вежы працуе радыётэхнічнае абсталяванне, знаходзяцца крыніцы электраэнергіі, а любая памылка можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Такія работы, як падкрэсліваюць эксперты, выконваюць толькі спецыяльна навучаныя людзі.

Гэта не першы выпадак, калі людзі падымаліся на вяршыню «Эмпайр-стэйт-білдынг». У 2023 годзе такі пад'ём здзейсніў музыкант і акцёр Джарэд Лета, аднак ён рабіў гэта з афіцыйнага дазволу адміністрацыі будынка.

Верхні паверх Эмпайр-стэйт-білдынг знаходзіцца на вышыні 381 метр. Калі ўлічваць рэтрансляцыйную вежу, то вышыня будынка складае 443,2 метра. Гэты культавы будынак уваходзіць у топ-10 самых высокіх у ЗША.

Вецер на самым версе будынка ў той час, як гэта адбывалася, быў паўднёва-заходнім, з хуткасцю 8‑16 кіламетраў за гадзіну, а тэмпература паветра, пакуль пара знаходзілася наверсе, складала 31,7 градуса.

Каментары5

  • Заходні Беларус
    01.07.2026
    Пакуль невядома, як закаханым удалося дабрацца да вяршыні знакамітага будынка, але іх імёны ўжо сталі здабыткам галоснасці. Гэта 33-гадовая Анджэла Нікалау, якая апублікавала відэа з паднябесся ў Instagram, і яе 32-гадовы бойфрэнд Ваня (Іван) Біркус. Пара пражывае ў Грыніч-віліджы.
  • make love not war
    01.07.2026
    Гэта правільнае выкарыстанне вежы з рэтранслятарам. Ябацькі, матайце на свой 3% вус.
  • Ну
    01.07.2026
    «Калі сіла кахання пераможа любоў да ўлады, у свеце настане мір»
    То-бок, ніколі. І трэба было перціся на гэткую вышыню і рызыкаваць жыццём, каб проста данесці гэтую відавочнасць?

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць