Свет11

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай

Амбіцыйная ідэя футурыстычнага мегаполіса на Чырвоным моры, які павінен быў стаць сімвалам новай Саудаўскай Аравіі, апынулася пад пагрозай. Каралеўства, відаць, пераацаніла свае сілы ў амбіцыйным праекце.

Неом. Калаж. Крыніца: neom.com

У 2017 годзе ў правінцыі Табук на паўночным ускрайку Саудаўскай Аравіі, паміж Чырвоным морам і мяжой з Іарданіяй пад непасрэдным кіраўніцтвам наследнага прынца Мухамеда бен Салмана, які з’яўляецца фактычным кіраўніком дзяржавы, распачаўся грандыёзны праект Неом.

На тэрыторыі 27 тысячы квадратных кіламетраў планавалася стварыць плывучы прамысловы комплекс, глабальны гандлёвы цэнтр, горналыжныя і марскія курорты, а таксама ўнікальны лінейны горад «The Line», які цалкам забяспечваецца аднаўляльнай энергіяй.

Гэтая ініцыятыва стала ключавым элементам праграмы «Бачанне Саудаўскай Аравіі 2030», накіраванай на радыкальную мадэрнізацыю краіны і дыверсіфікацыю яе эканомікі праз адыход ад нафтавай залежнасці.

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Махамед бен Салман. Фота: Saudi Press Agency via AP

Уклаўшы мільярды даляраў у праект, як піша The Times, улады каралеўства вырашылі пераглядзець ход будаўніцтва і пачалі скарачаць маштабы праекта.

Найбольш пацярпеў цэнтральны элемент Неом — праект «The Line» па будаўніцтве лінейнага горада з хмарачосаў вышынёй каля паўкіламетра, якія цягнуліся б на 200 кіламетраў праз пустыню. Планавалася, што горад будзе складацца з сегментаў даўжынёй каля двух кіламетраў, а агульны бюджэт праекта ацэньваўся ў 500 мільярдаў долараў. Завяршэнне будаўніцтва абяцалі да 2030 года.

Першапачаткова лічылася, што такі горад здольны вырашыць праблемы дэмаграфічнага росту: насельніцтва краіны, якое ўжо дасягнула 35 мільёнаў чалавек, хутка перарастае традыцыйныя гарады, у тым ліку Эр-Рыяд, размешчаны ў пустыні. Пры гэтым кронпрынц, як сцвярджаюць крыніцы, свядома ставіў максімальна завышаныя мэты, разлічваючы, што хаця б частка з іх будзе дасягнута.

Фінансавы ціск, выкліканы падзеннем цэн на нафту і хранічным дэфіцытам бюджэту, прымусіў урад і Суверэнны інвестыцыйны фонд, які курыруе Неом, шукаць больш прагматычныя шляхі развіцця. У прыватнасці, у сферы штучнага інтэлекту. Каралеўства імкнецца ўступіць у глабальную гонку і канкураваць з суседнімі ААЭ, укладваючы велізарныя сродкі ў стварэнне сучасных дата-цэнтраў.

Мастацкая канцэпцыя вонкавай прасторы гарналыжнага курорта «Траджэна». Фота: Wikimedia Commons 

Гэты падыход выглядае больш рэалістычным, чым спробы пабудаваць горналыжны курорт «Траджэна» са штучным снегам, які павінен быў прыняць Зімовыя Азіяцкія гульні 2029 года, або гіганцкі плавучы хаб «Аксагон», якія ўжо цяпер не ўпісваюцца ў вызначаныя графікі будаўніцтва.

Візуалізацыя Аксагону. Фота: neom.com

На сёння адзіным аб’ектам Неома, які фактычна адкрыўся, стаў яхт-клуб і курорт Сіндала на Чырвоным моры. Паводле звестак СМІ, гэты аб’ект, які павінен быў стаць візітнай карткай праекта, абярнуўся дарагім правалам і каштаваў пасады генеральнаму дырэктару Надмі аль-Насру. Прынц застаўся незадаволены не толькі велізарнымі выдаткамі, але і спробамі кіраўніцтва штучна завысіць паказчыкі поспеху, калі для стварэння ілюзіі масавасці за кошт бюджэту Неома былі арандаваны 40 яхт.

Сіндала. Фота: neom.com

Паралельна з гэтымі эканамічнымі праблемамі ў Саудаўскай Аравіі працягваюцца маштабныя сацыяльныя рэформы, закліканыя мадэрнізаваць адно з самых кансерватыўных грамадстваў свету. Абмежаванне ўлады рэлігійнай паліцыі і пашырэнне правоў жанчын, у тым ліку дазвол на кіраванне аўтамабілем, забяспечылі наследнаму прынцу падтрымку сярод моладзі. Аднак адначасова ён сутыкаецца з вострай крытыкай за рэпрэсіі супраць іншадумцаў — некаторыя з іх атрымалі шматгадовыя турэмныя тэрміны за пасты ў сацыяльных сетках.

Каментары1

  • ХВ
    29.01.2026
    Не по Сеньке шапка оказалась. Чего и следовало ожидать. Маразм всегда стоит дороже амбиций. А города будущего на Марсе строить надо.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць