Былі дасягнутыя некалькі дамоўленасцяў.

ЗША і Іран закончылі першы раўнд перамоў у Швейцарыі, паведаміла МЗС Пакістана, піша CNN.
Па выніках сустрэчы бакі дасягнулі наступных дамоўленасцяў:
— прынята рашэнне стварыць Камітэт высокага ўзроўню, перад якім будуць справаздачыцца галоўныя перамоўшчыкі дэлегацый;
— гэтыя ж перамоўшчыкі ўзначаляць рабочыя групы, якія будуць займацца ядзерным пытаннем, санкцыямі і ўрэгуляваннем спрэчак для забеспячэння выканання рамкавага пагаднення;
— узгоднена дарожная карта для падрыхтоўкі канчатковага пагаднення паміж ЗША і Іранам на працягу 60 дзён;
— тэхнічныя перамовы па ўсіх пытаннях працягнуцца да канца гэтага тыдня ў Швейцарыі;
— таксама дасягнута дамоўленасць аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра ўрэгулявання канфліктаў, у тым ліку для забеспячэння спынення агню ў Ліване.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары