У Лепельскім раёне ў згарэлай хаце ратавальнікі знайшлі целы двух загінулых мужчын, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Скрыншот з відэа
16 чэрвеня ўначы ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у хаце ў аграгарадку Чарэйшчына. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў будынак ужо быў цалкам у агні.
Работнікі МНС падчас разведкі знайшлі целы двух загінулых мужчын. Агнём у хаце знішчаны дах і столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены. На месцы пажару працавалі чатыры адзінкі тэхнікі МНС.
Прычына трагедыі высвятляецца.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары