Грамадства3737

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам

Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што ў сувязі з распаўсюджваннем на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, якія тычацца валанцёркі Офіса Аліны Харысавай, правёў першасны этап унутранай праверкі і выдаў у сувязі з гэтым адпаведную заяву.

Аліна Харысава. Фота: «Наша Ніва»

У ходзе праверкі ў Офісе вывучылі апублікаваныя аўдыязапісы, матэрыялы перапіскі, гісторыю браўзераў, праграмы і файлы, а таксама правялі аналіз працоўных прылад і акаўнтаў, якімі карысталася Аліна Харысава. 

Падкрэсліваецца, што камунікацыя Харысавай, якая мае валанцёрскае пагадненне з Офісам Святланы Ціханоўскай, з невядомымі асобамі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі ўкраінскіх спецыяльных службаў, «груба парушае ўнутраныя пратаколы бяспекі, якія дзейнічаюць у Офісе».

Тым не менш, падчас праведзенай праверкі

«не было выяўлена пацвярджэнняў перадачы якой-небудзь адчувальнай, службовай або непублічнай інфармацыі, здольнай нанесці шкоду дзейнасці Офіса, бяспецы яго супрацоўнікаў і супрацоўніц, партнёраў, а таксама беларусаў і беларусак, якія звярталіся па дапамогу. Аналіз наяўных матэрыялаў таксама не пацвердзіў фактаў перадачы ўнутраных дакументаў або іншых закрытых звестак. 

Праверка працоўных і асабістых прылад, акаўнтаў і даступных матэрыялаў не выявіла прыкмет атрымання ўзнагароджання за меркаванае супрацоўніцтва з трэцімі асобамі, уключаючы выкарыстанне крыптавалютных кашалькоў або атрыманне іншых плацяжоў, а таксама пошукавых запытаў, звязаных з атрыманнем грашовых сродкаў якім-небудзь чынам, ці слядоў выкарыстання праграм для пераводу грошай з дапамогай крыптавалют». 

Што да аўдыязапісаў і скрыншотаў, распаўсюджаныя ў рамках прапагандысцкай кампаніі, то сцвярджаецца, што

«істотная частка апублікаваных аўдыяматэрыялаў утрымлівае прыкметы генерацыі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, што ставіць пад сумнеў іх сапраўднасць». 

Супрацоўнікі тэхнічнай службы прааналізавалі працоўны акаўнт Аліны Харысавай і не выявілі якой-небудзь падазронай актыўнасці. 

Нягледзячы на сцвярджэнні Харысавай, што яна на працягу доўгага часу была аб’ектам пераследу і спроб уздзеяння з боку лукашэнкаўскіх спецслужбаў, падкрэсліваецца, што

«названыя абставіны не могуць разглядацца як падстава для адступлення ад устаноўленых правілаў бяспекі». 

На гэты момант удзел Аліны Харысавай у любой дзейнасці Офіса прыпынены, а праверка інцыдэнту працягваецца.

У Офісе абяцаюць, што

«будуць перагледжаныя дзейныя пратаколы бяспекі і праведзеныя дадатковыя трэнінгі для супрацоўнікаў і супрацоўніц, а таксама валанцёраў і асоб, якія ўзаемадзейнічаюць з Офісам у рамках экспертнай і кансультацыйнай дзейнасці». 

Каментары37

  • Юзік
    13.06.2026
    зацікаўленасць кГэбістаў і іх ботаў офісам сведчыць толькі аб тым, як гэта ўстанова важная для дэмакратычнага руху
    Будзем і надалей яго падтрыліваць!
    Жыве Бедарусь!
  • Ё
    13.06.2026
    “…беларусаў і беларусак… Будуць перагледжаныя дзейныя пратаколы бяспекі і праведзеныя дадатковыя трэнінгі для супрацоўнікаў і супрацоўніц, а таксама валанцёраў..” (а чаму не валанцёрак?)

    Гэтыя недарэчныя фемінітывы, раздражняюць ня менш за Харысаву. Адразу нейкай несур’ёзнасцю цягне. Харысаву пэўна таксама па квотах набіралі, каб былі эксперты і эксперткі.
  • Галасы з месца
    13.06.2026
    Ці можна пераглядзець пратакол фінансавання Офіса Святланы Ціханоўскай і апублікаваць справаздачнасць, хто і ў якім памеры плоціць заробак нашай Прэзідэнтцы, дырадцу Вячорку і Кучынскаму, Дабравольскаму і Красулінай, Педэрсану і Лябедзьку? Ці не фінансуецца гэтая талака наўпрост з крыніц КДБ, гледзячы на ўсё, што адбываецца гэтымі гадамі?

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?13

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі8

У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын11

Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы10

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца14

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса2

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?13

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць