Свет33

Кім Чэн Ын з дачкой назіралі за выпрабаваннем новага эсмінца

Кіраўнік КНДР разам з дачкой Кім Чжу Э сёння назіраў за выпрабаваннямі новага эсмінца «Кан Гон».

Фота: KCNA

«Таварыш Кім Чэн Ын падняўся на эсмінец Кан Гон і азнаёміўся са станам цэнтра кіравання і іншых розных месцаў і пастоў баявых разлікаў, планам хадавых выпрабаванняў і паэтапнымі планамі выпрабаванняў узбраення карабля. У прысутнасці Кім Чэн Ына былі праведзены хадавыя выпрабаванні карабля для ацэнкі розных аператыўных магчымасцяў», — гаворыцца ў паведамленні Паўночнакарэйскага тэлеграфнага агенцтва.

Кім Чэн Ын папрасіў кіраўнікоў, вучоных і тэхнічны калектыў галіны даследавання карабля і сістэмы ўзбраенняў «з пачуццём гонару за місію і высокай адказнасці паспяхова прасунуць працэс выпрабаванняў для ацэнкі здольнасці да аператыўнага выканання і як мага хутчэй перадаць эсмінцы «Чвэ Хён» і «Кан Гон» у распараджэнне ВМС, цёпла натхніўшы іх», — напісала KCNA.

Фота: KCNA

Дэлегацыя на эсмінцы была прадстаўнічай: сакратар ЦК Працоўнай партыі Карэі (ППК), першы намеснік кіраўніка аддзела ЦК ППК, камандуючы ВМС, дарадца Міністэрства абароны Пак Чон Чхон, намеснік міністра абароны і начальнік Галоўнага ўпраўлення ўзбраенняў, начальнік Галоўнага ўпраўлення ракетабудавання, прэзідэнт Акадэміі нацыянальнай абароны, начальнік Упраўлення экспертызы ўзбраенняў Міністэрства абароны, камандаванне ВМС і адказныя работнікі галіны караблебудавання.

Фота: KCNA

Апошнія два гады Кім Чэн Ын рэгулярна з'яўляецца на важных мерапрыемствах з Кім Чжу Э, і і пра яе кажуць як пра верагодную пераемніцу.

Лічыцца, што Кім Чжу Э нарадзілася ў канцы 2012 — пачатку 2013 года, таму ёй можа быць 13 год. Цягам 2012 года яе маці Лі Соль Чжу не з’яўлялася на публіцы і не згадвалася ў паўночнакарэйскіх СМІ, што пазней звязалі з яе цяжарнасцю.

Першае публічнае з’яўленне Кім Чжу Э адбылося ў лістападзе 2022 года ў 10‑гадовым узросце, калі яна суправаджала свайго бацьку падчас запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17».

Дзяржаўныя СМІ спачатку называлі яе «любімай дачкой» Кім Чэн Ына, але пазней пачалі характарызаваць як «паважаную дачку». Пасля дзяўчына стала рэгулярна суправаджаць бацьку на розных важных мерапрыемствах.

Так, у сакавіку гэтага года яна з бацькам наведала ваеннае прадпрыемства і папрактыкаваліся ў стральбе, потым пратэсціравалі танк і нават прымалі парад.

А 16 лютага яна прысутнічала на адкрыцці ў Пхеньяне вуліцы ў гонар загінулых у Курскай вобласці паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

У Нацыянальнай службе разведкі Паўднёвай Карэі раней зазначалі, што па-ранейшаму разглядаюць розныя варыянты планаў Пхеньяна пакінуць пасаду ў спадчыну (краінай кіруе ўжо трэцяе пакаленне Кімаў пачынаючы з 1950 года). Цалкам магчыма, што Кім Чэн Ын захоча працягнуць гэтую традыцыю.

У Кіма ёсць старэйшы сын Чэн Чжу, ён 2010 года нараджэння, але пра яго мала вядома. На фотах з афіцыйных мерапрыемствах яго не бачна, магчыма, ён, як і бацька ў маладосці, вучыцца ў Заходняй Еўропе.

Кім Чэн Ын кіруе КНДР з 2011 года, яму 44 гады.

Каментары3

  • Барадзед
    06.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дзікпікавіч
    06.06.2026
    Куда смотрыт прынц Коля? Такая прынцэса прападае
  • Ёсік
    06.06.2026
    Ніякі ён не дыктатар, казаў беларускі дыктатар. Хай людзі абяруць кіраўніка, а не прызначайце сваіх сыноў ды дачок. Чаму вы лічыце, што вашае кіраўніцтва добрае? Няўжо беларусы ці карэйцы з поўначы жывуць добра? Жабрацкія краіны з купкай багацеяў ва ўладзе. Мы добра жывем, кажуць, бо таго добрага жыцьця не бачылі. Кватэра-праца-мо лецішча на выходныя-кватэра-праца. І ані слова супраць, не дай, Божухна, не тое прачытаць, не туды напісаць, не тыя колеры апрануць на сябе, і не так напісаць аб лідарах - зьнішчаць.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Каля Барысавага каменя ў Полацку спілавалі старыя таполі. Цяпер перад Сафійскім саборам пустка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць