Грамадства55

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША

На камеру мужчына кажа, што нібыта зайшоў на сайт Каардынацыйнай рады, абраў спіс Паўла Латушкі і прагаласаваў, бо «хацеў даведацца, як хутка яго знойдуць міліцыянеры». 

Павел Карлюкоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Праўладныя тэлеграм-каналы паказалі відэа з чарговым затрыманым нібыта за анлайн-галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Гэта гродзенец Павел Карлюкоў.

Ён выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе з 1998 да 2003 года вывучаў замежныя мовы і нават паспеў папрацаваць выкладчыкам у роднай ВНУ.

Мужчына шмат гадоў правёў у ЗША. З 2007 да 2020 года ён змяніў дзясятак прац за акіянам: быў афіцыянтам на круізных лайнерах, працаваў у гатэлях, аўтасалонах і кавярнях у Фларыдзе і іншых штатах.

Аднак амерыканская мара не склалася. У верасні 2020 года гродзенец пакінуў водгук на іміграцыйную службу ЗША ў Чыкага. Мужчына скардзіўся, што яму адмовілі ў афармленні дакументаў на сталае жыхарства праз адсутнасць нейкай прышчэпкі.

Карлюкоў вярнуўся да выкладання. Апошнія гады ён працаваў настаўнікам англійскай мовы на фрылансе, у тым ліку ў анлайн-школе Skyeng.

Што з ім цяпер — невядома.

Сілавікі пагражалі завядзеннем крымінальнай справы за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і тым, хто балатуецца ў КР, і тым, хто галасуе.

Ці Карлюкоў сапраўды галасаваў, невядома. Ён мог перайсці па сапраўднай спасылцы галасавання, але не ўключыць VPN, і гэта дазволіла б сілавікам адсачыць яго актыўнасць. Ён мог перайсці па нейкай фэйкавай спасылцы. Магчыма і варыянт, калі яго затрымалі за нешта іншае, але папрасілі агучыць падрыхтаваны тэкст пра галасаванне. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • пф
    15.05.2026
    і што? У чым сэнс гэтай "сілавой дзейнасці"? Яшчэ раз "спасти страну"?
  • Катя
    15.05.2026
    где можно посмотреть это видео и вообще узнать о его местонахождение - это мой преподавательно по анг яз
  • .
    15.05.2026
    "Желтые сливы" ў тэлеграме.
    Пра месца нічога не кажуць. Маніторыць "Вясну" - калі нешта і з'явіцца, то там.

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу19

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць