Грамадства33

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»

Цэнтр Мінска чакае чарговае транспартнае выпрабаванне. У пачатку чэрвеня скразны праезд па вуліцы Мельнікайце будзе цалкам закрыты на некалькі гадоў, каб завершыць злучэнне тунэляў трэцяй лініі і дастаць тунэлепраходчыя комплексы.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Наша Ніва

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» з выязной нарады старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, перакрыццё неабходнае для дэмантажу двух тунэлепраходчых комплексаў і будаўніцтва злучальнага вузла з дзеючай лініяй метро. Скразны рух па Мельнікайце спыняць прыкладна на два гады, пакінуўшы мясцовым жыхарам толькі заезды ў двары.

Верагодна, гаворка ідзе толькі пра ўчастак ад будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна да месца скрыжавання вуліцы Мельнікайтэ з праспектам Пераможцаў, дзе раней думалі будаваць станцыю «Прафсаюзная», бо пад астатняй часткай вуліцы метратунэлі з абаротнымі тупікамі былі пракладзены яшчэ ў час будаўніцтва першай чаргі Зеленалужскай лініі.

Пра перакрыццё руху па вуліцах Заслаўскай і Дзімітрава, якія прымыкаюць да вуліцы Мельнікайце на гэтым участку, нічога не паведамляецца.

Нагадаем, што станцыю «Прафсаюзную» выключылі з планаў будаўніцтва Зялёналужскай лініі ў жніўні мінулага года, тады ўлады патлумачылі гэтае рашэнне нізкім чаканым пасажырапатокам і блізкасцю суседніх станцый «Няміга» і «Фрунзенская», якія тэарэтычна здольныя самастойна справіцца з нагрузкай.

Зараз тунэлепраходчы комплекс «Алеся», які пачаў узводзіць левы перагонны тунэль трэцяй лініі ў чэрвені 2025 года, знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава. Завяршаецца яго тэхнічнае абслугоўванне, пасля чаго «Алеся» зноў вернецца да працы.

Паралельна да працы рыхтуецца новы кітайскі комплекс з імем «Марыя». Яго мантаж заканчваецца ў катлаване на Багдановіча, і ў канцы мая ён пачне капаць другі тунэль у напрамку «Юбілейнай плошчы». Менавіта для дэмантажу гэтых дзвюх машын з-пад зямлі і стыкоўкі новых тунэляў са старымі спатрэбілася закрыццё вуліцы ў цэнтры сталіцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Трымайцеся
    15.05.2026
    Мельнікайтэ 😂
  • Шрэк
    15.05.2026
    Трымайцеся, у навіне ніжэй таксама пісаў, бо ня ведаю, ці ёсць у рэдакцыі карэктар.
  • .
    15.05.2026
    Трымайцеся, у папулярнай інтэрнэт-энцыклапедыі так і пішуць. Па-літоўску гучыць як "тэ".

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць