Узвядзенне падземнага перахода праз вул. Арлоўскую каля Нацыянальнага гістарычнага музея знаходзіцца на заключным этапе. Работы выконваюцца «Мінскметрабудам» згодна з зацверджаным графікам.
Ужо сабраны металічныя канструкцыі ўваходных груп, ідзе абліцоўка прыступак гранітам. Паралельна мантуецца ліфтавае абсталяванне. Поўнасцю завершана пракладка інжынерных камунікацый.

Сцены перахода аздоблены керамагранітам пясочных адценняў. Падлога будзе зроблена з натуральнага граніту — яе ўкладка пачнецца ў найбліжэйшы час.
Гэта ўжо другі падземны пераход, які метрабудаўцы ўзводзяць без змянення схемы руху транспарту. Першы праект быў паспяхова рэалізаваны на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вул. Тураўскага і Каліноўскага: аб’ект здалі за восем месяцаў замест нарматыўных 15-ці.
-
Ураджэнку Беларусі завочна асудзілі на 10 гадоў за арганізацыю незаконнага рэферэндуму аб далучэнні Херсоншчыны да Расіі
-
Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў
-
«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Каментары