Свет66

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай

У расійскай калоніі загінуў 41‑гадовы палітвязень Уладзімір Яроцкі, паведаміў канал «Палітзэк-Інфо». Па афіцыйнай версіі, мужчына пакончыў з сабой.

Краснадарскі мастак Уладзімір Яроцкі быў знойдзены мёртвым у калоніі ў ноч на 7 мая. Ён, як паведамляецца, скончыў жыццё самагубствам.

Раней мужчына неаднаразова скардзіўся на ціск з боку кіраўніцтва калоніі і прасіў адміністрацыю змяніць умовы працы з-за стану здароўя.

Краснадарца, які выступаў супраць СВА, у 2024 годзе прызналі вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра расійскую армію па матывах палітычнай нянавісці і апаганьванні сімвалаў воінскай славы і прыгаварылі да 5,5 года пазбаўлення волі. Гэты быў другі прысуд. 

А першы быў у 2023 годзе — за малюнак ва «УКантакце». На тым малюнку мастак піша партрэт Уладзіміра Пуціна з натуры, але на палатне ў яго атрымліваецца пеніс. І да Пуціна, і да пеніса прымацавана георгіеўская стужка.

Справа тады была заведзена па крымінальным артыкуле аб рэабілітацыі нацызму. Пра Пуціна ў прысудзе не гаварылася. Яроцкі прызнаў віну. Яму далі 1,5 года. 

Гэта сёмая смерць палітвязняў у расійскіх калоніях з пачатку года.

Каментары6

  • вечная памяць
    07.05.2026
    А дзе малюнак?
  • a.hto.tam.idze
    07.05.2026
    Рэабілітацыя нацызму, таму што стужка прымацавана да пеніса, ці да Пуціна? Ці за абое?
  • .
    07.05.2026
    Каму цікава: Малюнак на vk выдалены, захаваўся ў тэлеграме. Канал holodmedia слэш 15195 (11 студзеня 2024 г.).

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам21

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам21

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць