Свет22

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены

Трамп напісаў у Truth Social, што рашэнне было прынята ў сувязі з велізарнымі ваеннымі поспехамі і значным прагрэсам у дасягненні мірнага пагаднення з Іранам.

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што аперацыя па суправаджэнні затрыманых у Персідскім заліве суднаў будзе прыпыненая на «кароткі прамежак часу», каб ацаніць магчымасць заключэння мірнага пагаднення з Тэгеранам, піша Бі-бі-сі.

Па яго словах, «Праект Свабода», рэалізацыя якога пачалася ў панядзелак, будзе прыпынены па просьбе Пакістана, які выступае пасрэднікам на перамовах, а таксама іншых краін.

Трамп напісаў у Truth Social, што рашэнне было прынята ў сувязі з «велізарнымі ваеннымі поспехамі» і «значным прагрэсам» у дасягненні мірнага пагаднення з Іранам.

«Пакуль блакада будзе захоўвацца, «Праект Свабода» (прапуск суднаў праз Армузскі праліў) будзе прыпынены на кароткі прамежак часу, каб высветліць, ці ўдасца завяршыць і падпісаць пагадненне», — дадаў ён.

Цэны на нафту нязначна знізіліся на пачатку таргоў у Азіі ў сераду на фоне заяўленняў Трампа.

Іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што прыпыненне аперацыі сведчыць аб тым, што Трамп «адступіў» пасля серыі няўдач у спробах разблакаваць жыццёва важны для сусветнага суднаходства водны шлях.

Заява Трампа прагучала неўзабаве пасля таго, як дзяржсакратар ЗША Марко Рубіа заявіў на брыфінгу ў Белым доме, што аперацыя «Эпічны гнеў», якая пачалася ў канцы лютага, дасягнула сваіх мэтаў, і Вашынгтон пераходзіць да наступнага этапу, то бок «Праекту Свабода».

«Мы аддалі перавагу шляху міру. Прэзідэнт аддаў бы перавагу заключыць пагадненне», — сказаў кіраўнік Дзярждэпа ў аўторак вечарам.

Кажучы аб праекце, Рубіа адзначыў, што ён носіць выключна абарончы характар. «Стральбы не будзе, пакуль у нас не стрэляць першымі», — дадаў ён.

Раней Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) заяўляла, што ў аперацыі па суправаджэнні суднаў будуць задзейнічаны эсмінцы, самалёты і 15 тысяч вайскоўцаў.

Генерал Дэн Кейн, старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, заявіў у аўторак, што ў Персідскім заліве заблакавана больш за 1 500 суднаў, на борце якіх знаходзіцца прыблізна 22 500 маракоў. 

Заявы Вашынгтона прагучалі на фоне серыі атак у Армузскім праліве — гэта выклікала асцярогі, што перамір'е знаходзіцца пад пагрозай зрыву. ЗША заявілі, што іх мэта — вывесці затрыманныя судны з Персідскага заліва.

У панядзелак Трамп заявіў, што Іран будзе «знесены з твару Зямлі», калі паспрабуе атакаваць амерыканскія суды, якія ўдзельнічаюць у аперацыі.

Тэгеран апошнія заявы ЗША пакуль не каментаваў, аднак спікер іранскага парламента Махамед-Багер Галібаф заяўляў у аўторак, што ЗША і саюзнікі паставілі пад пагрозу бяспеку суднаходства ў праліве «з-за парушэнняў рэжыму спынення агню і ўвядзення блакады» супраць Ірана.

«Аднак іх зладзействы не ўвянчаюцца поспехам», — сказаў ён.

Позня ўвечары ў аўторак Упраўленне марскіх гандлёвых аперацый Вялікабрытаніі паведаміла са спасылкай на крыніцы, што ў Армузскім праліве грузавое судно было паражанае «невядомым снарадам». Больш падрабязнай інфармацыі пра інцыдэнт пакуль няма.

У аўторак улады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў заявілі, што іх сістэмы СПА другі дзень запар перахопліваюць іранскія ракеты і дроны, назваўшы гэта небяспечнай эскалацыяй. Іран адмаўляе, што наносіў удары па ААЭ.

Аперацыя «Эпічны гнеў» пачалася 28 лютага, калі ЗША і Ізраіль нанеслі серыю авіяўдараў па Іране. Тэгеран заблакаваў Армузскі праліў, па якім да вайны праходзіла каля 20% сусветных паставак нафты і звадкаванага прыроднага газу.

Каментары2

  • Indrid Cold
    06.05.2026
    Толькі зусім дзіўныя людзі далей вераць таму што гэты боўдзіла піша
  • п
    06.05.2026
    посмотрел на календарь, убедился в какой день недели была эта очередная "победа", поржал :)

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі7

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі7

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць