Эканоміка

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Сёння а 13‑й гадзіне на другім паверсе гандлёвага цэнтра Diamond City (МКАД, раён Малінаўкі) пачне працу гіпердыскаўнтар «Маяк Maxi». Гэта самы вялікі аб'ект сеткі, плошча якога перавышае 2500 квадратных метраў, піша Onliner.

Брэсцкі кірунак, з’езд з МКАД, побач Малінаўка — напэўна, недахоп буйной прадуктовай крамы тут быў адчувальным і для жыхароў, і для гасцей Мінска. Усё зменіцца ўжо а 13‑й гадзіне: на другім паверсе ГРЦ Diamond Сity адкрываецца «Маяк Maxi» — абяцаюць «звышнізкія» цэны, а яшчэ падарункі і пачастункі.

Як паведамілі прадстаўнікі «Маяка», гэты гіпердыскаўнтар — самая буйная крама сеткі. На плошчы больш за 2500 «квадратаў» прадстаўлены некалькі тысяч найменняў прадуктаў. Журналісты атрымалі магчымасць прагуляцца па яшчэ пустых залах. Што заўважылі?

Вялікі выбар бакалеі, ёсць беларускія і імпартныя тавары. У адным вялікім халадзільніку — малочка і каўбасы. У іншым — садавіна і гародніна ад розных пастаўшчыкоў. Побач — мясны аддзел са свежымі выразамі.

У «Маяк Maxi» можна будзе купіць і кулінарыю, кандытарку, піцу. Ёсць жывыя расліны, касметыка і кавярні самаабслугоўвання. На свежай выпечцы, паўфабрыкатах і гатовай ежы зроблены асаблівы акцэнт.

Прадуктовага рытэйлу ў ГРЦ Diamond Сity не было два месяцы.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць