Шматгадовы прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які пасля ўчыстую прайграных два тыдні таму парламенцкіх выбараў мусіць пайсці ў адстаўку, заявіў, што адмаўляецца ад дэпутацкага мандата для сябе асабіста, хоць гатовы і далей кіраваць сваёй партыяй «Фідэс». Пра гэта палітык заявіў у відэа, апублікаваным на сваёй старонцы ў фэйсбуку, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Орбан паведаміў, што завяршылася пасяджэнне прэзідыума ягонай партыі «Фідэс», на якім палітычная сіла вырашыла «кардынальна рэфармаваць» парламенцкую фракцыю, якая будзе сфармаваная ў панядзелак. Яе кіраўніком стане Гергей
Дзьёрдзь, а сам Орбан плануе адмовіцца ад дэпутацкага мандата.
«Мандат, які я атрымаў як лідар спіса «Фідэс»—хрысціянскія дэмакраты, насамрэч з’яўляецца парламенцкім мандатам «Фідэс», таму я вырашыў яго вярнуць. Зараз я патрэбны не ў парламенце, а для рэарганізацыі нацыянальнага руху», — сказаў Орбан.
Ён дадаў, што на наступным тыдні партыя правядзе агульнанацыянальнае пасяджэнне, а з'езд па абранні кіраўніцтва перанесены на чэрвень.
«Амаль чатыры дзесяцігоддзі я ўзначальваў нашу супольнасць, за гэты час мы перажылі поспехі і няўдачы, перамогі і паразы на выбарах. Але адно засталося нязменным: гэты лагер заўсёды быў самай згуртаванай і адзінай палітычнай супольнасцю Венгрыі, і гэтае адзінства зараз вельмі патрэбна Венгрыі.
Прэзідыум прапануе, каб я працягваў сваю працу як старшыня «Фідэс», і калі з'езд удастоіць мяне сваёй даверам, я гатовы да гэтай задачы», — заявіў ужо амаль былы прэм'ер-міністр.
«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана
«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне
«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада
Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі
Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары