Свет2323

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам

Пра гэта былы прэм'ер Брытаніі сам паведаміў у брытанскай Daily Mail, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Фота: Jamie Wiseman / The Daily Mail

«Ехаць па галоўнай дарозе праз Камышаваху — гэта гульня з агнём, і большасць кіроўцаў проста ігнаруюць выбоіны, падобныя да кратараў, ды ціснуць на педаль газу. Расіяне хочуць захапіць гэта сяло, і яны прагнуць гэтага настолькі моцна, што, як заўсёды па-варварску, запускаюць адзін дрон за іншым, намагаючыся запалохаць жыхароў», — расказаў палітык пра свае ўражанні.

Фота: Jamie Wiseman / The Daily Mail

Джонсан апісвае, што шмат камунікаваў з украінскімі байцамі, адчуў іх стомленасць і жаданне заканчэння вайны, але ўпэўнены, што Украіна можа здабыць перамогу, калі Захад дасць дастаткова дапамогі.

«Пасля размоў з украінскімі салдатамі на перадавой я бачу іх знясіленасць і відавочнае чалавечае імкненне, каб вайна скончылася. Я быў поўны гневу — як і вы б былі — праз недастатковасць заходняй падтрымкі. Але пасля 48 гадзін на фронце я перакананы як ніколі, што ўкраінцы перамогуць, што аднойчы яны пазбавяцца ад оркападобных армій Пуціна і што гэтая цудоўная, багатая краіна стане вольнай», — напісаў ён.

Фота: Jamie Wiseman / The Daily Mail

Джонсан упэўнены, што «нішто і ніхто» не прымусіць украінцаў пайсці на кампраміс з расійскімі ўладамі.

«Гэтыя ўкраінцы стаміліся пасля чатырох гадоў пекла. Многія з іх раней атрымалі сур’ёзныя раненні і вярнуліся на поле бою са шнарамі ад аскепкаў на галовах і руках. Але прасоўванне Пуціна адбываецца павольна, як ледавік, і абыходзіцца надзвычай дорага — як у грашовым, так і ў чалавечым вымярэнні», — заўважыў палітык.

Фота: Jamie Wiseman / The Daily Mail

Экс-прэм’ер Вялікабрытаніі падкрэсліў, што калектыўны Захад мусіць перайсці ад палітыкі вербальнай падтрымкі і запэўніванняў да больш рашучай і канкрэтнай дапамогі.

«Мы чатыры гады паўтаралі банальныя фразы і запэўнівалі іх, што іх барацьба — гэта і наша барацьба. Мяркуючы па тым, што я бачыў, мы страшэнна не выконваем сваіх абяцанняў і не даем ім неабходнай дапамогі. Украінцы могуць перамагчы і перамогуць. Але наша маруджанне і боязь працягваюць выклікаць неймаверныя чалавечыя пакуты. Мы маем рацыю, калі кажам, што ўкраінцы змагаюцца за ўсіх нас — дык чаму, чорт бяры, мы да гэтага часу іх абдзяляем?» — рэзюмаваў ён.

Фота: Jamie Wiseman / The Daily Mail

Каментары23

  • Владислав
    11.04.2026
    Дякую Борису Джонсону за обʼєктивність.
    Трамп, Орбан, Фіцо на таке нездатні.
  • Спадар
    11.04.2026
    GOD AND MY RIGHT! СЛАВА УКРАІНЕ!
  • Джонсонюк
    11.04.2026
    Один раз этот Украине уже помог. Слушайте его и далее.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць